Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Пераадолець перашкоды, якія ўзнікаюць на гэтым тыдні, дазволіць упэўненасць у правільна выбраным напрамку і ўласных сілах. Не слухайце тых, хто будзе казаць, што вы ўсё робіце няправільна. А суддзі хто? Не давярайце ўсім без разбору, яны пераследуюць свае інтарэсы. Пятніца — дзень зносін. Вас чакаюць сустрэчы з людзьмі з даўняга мінулага і новыя знаёмствы. Толькі не варта дзяліцца сваімі сакрэтамі. Выхадныя паспрабуйце правесці з каханым чалавекам, інакш у вас могуць з'явіцца падставы для рэўнасці.


ЦЯЛЕЦ. У пачатку тыдня прааналізуйце падзеі, у эпіцэнтры якіх вы раптам апынуліся. Серада — удалы дзень для сур'ёзнай гутаркі або важнага кроку. У чацвер вам увесь дзень будзе спадарожнічаць добры настрой, можна смела ўвасабляць у жыццё самыя авантурныя планы, не асцерагаючыся ўскладненняў. У суботу будзьце асцярожныя, не верце ліслівым словам — хутчэй за ўсё, гэта падман. Выхадныя правядзіце на прыродзе.

БЛІЗНЯТЫ. На рабоце вам, магчыма, давядзецца вярнуцца да старых праектаў, і яны прынясуць новы прыбытак. Усё складваецца ўдала, і вы зможаце захоўваць раўнавагу, знаходзіцца ў спакоі, не дапускаць мітусні і не выяўляць спешкі ў справах. Пятніца запатрабуе максімальнай канцэнтрацыі, затое абяцае поспех у складаных перамовах. Вы поўныя сіл, так што дзейнічайце: усё атрымаецца, не ўпускайце шанц многае змяніць да лепшага.

РАК. У панядзелак займайцеся толькі тымі справамі, якія ўжо пачаты і патрабуюць працягу. Аўторак прынясе атмасферу лёгкасці і натуральнасці. Радуйцеся жыццю і спрабуйце падтрымліваць гармонію ў душы і ў сям'і на ўвесь астатні тыдзень. У чацвер праявіце як мага больш цярпення і мяккасці ў зносінах з блізкімі. Гэты дзень небяспечны сваркамі і канфліктамі. У нядзелю паспрабуйце не паддавацца шкодным уплывам і спакусам.

ЛЕЎ. Цяпер вам неабходна сабрацца і сканцэнтравацца перад вырашальным рыўком. Абыходзьце вострыя вуглы — лепш не прыцягваць да сябе залішняй увагі. Тыдзень будзе даволі напружаны. Работы назбіралася вельмі шмат, і вы, як заўсёды, незаменныя, таму з адпачынкам давядзецца крыху пачакаць. Будзьце ўважлівыя з дакументамі і справаздачамі. У сераду з'явіцца магчымасць даведацца пра штосьці важнае, не прапусціце неабходную інфармацыю. У пятніцу можа ўзнікнуць дылема: пайсці ў адпачынак або яшчэ папрацаваць над выпраўленнем фінансавага становішча. Вырашаць вам, але ў любым выпадку ўдзяляйце больш увагі дзецям.

ДЗЕВА. Вашы справы пойдуць угару пры ўмове, што не будзеце крытыкаваць калег і спрабаваць усім даказаць, што найлепш ведаеце, як трэба працаваць. Дарэмная мітусня вакол вас можа выклікаць раздражненне. Паспрабуйце расслабіцца і жывіце з задавальненнем. Не час плесці інтрыгі, яны павернуцца супраць вас. Затое неспадзявана дапамогуць сваякі, ад якіх вы нічога не чакаеце. Не ламайце галаву, спрабуючы зразумець іх бескарыслівасць, — проста так склаліся абставіны. У нядзелю пазбягайце мітусні, пабудзьце ў адзіноце.

ШАЛІ. На гэтым тыдні паспрабуйце зразумець, ці задавальняе вас тая роля, якую вы зараз выконваеце на рабоце і ў сям'і. Калі не, то вы даволі лёгка зможаце ад яе адмовіцца. Агледзьцеся па баках і цвяроза, без ілюзій зірніце на сваё жыццё, бо надышоў момант канструктыўных змен. Пятніца — удалы дзень для рэалізацыі задуманага. Паспрабуйце дамагчыся жаданага, аднак рэалістычна разлічвайце свае сілы.

СКАРПІЁН. Удалы тыдзень, калі вы зможаце пазбавіцца ад непатрэбнага грузу і будзеце павольна, але ўпэўнена прасоўвацца да вызначаных мэт. Можаце быць адкрытымі і не хаваць сваіх пачуццяў, таму што вакол вас сапраўды блізкія людзі і аднадумцы, і разам вы здольныя горы звярнуць. Зоркі абяцаюць масу задавальненняў у асабістым жыцці і вялікі прыбытак у прафесійнай сферы.

СТРАЛЕЦ. Цяпер не час штосьці мяняць — варта расслабіцца і добрасумленна выконваць сваю справу. Не стварайце для сябе лішніх праблем з-за вашай гіперадказнасці і празмернага імкнення кантраляваць усё на свеце. Усім не дапаможаш, а вось вас могуць выкарыстаць, а потым кінуць. Будзьце ўважлівыя ў фінансавых справах і пры стварэнні новых праектаў. У чацвер можа парадаваць цікавая інфармацыя. У выхадныя ўдзяляйце больш увагі блізкім людзям.

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні вас могуць паставіць у тупік. Магчыма, давядзецца рабіць тое, чаго вы раней не рабілі. Што ж, шмат чаму можна навучыцца на хаду. Аднак авантурныя прапановы пагражаюць завесці вас у неймаверныя нетры, так што будзьце асцярожныя. Серада абяцае падарыць радасць ад зносін з сябрамі. У чацвер і пятніцу ўдасца прадэманстраваць прафесіяналізм і сваю незаменнасць на рабоце, што можа абярнуцца для вас узнагародай.

ВАДАЛІЎ. Ваша хваляванне з нагоды ўласных магчымасцяў беспадстаўнае. Паспрабуйце спыніцца на чымсьці і ідзіце да канца. Сітуацыя на рабоце зменіцца да лепшага, толькі не перастарайцеся з арыгінальнасцю. Увасабляючы запаветныя планы ў жыццё, варта ўсё ж улічваць меркаванне блізкіх. Навядзіце нарэшце парадак і пазбаўце свой дом ад непатрэбнага, немаведама калі назапашанага хламу. У выхадныя можаце сутыкнуцца з падступствам і нават здрадай.

РЫБЫ. На гэтым тыдні пажадана праяўляць больш фантазіі, пачуцця гумару і аптымізму. Старайцеся ўсюды знаходзіць нестандартныя рашэнні, гэта істотна дапаможа і дома, і на рабоце. Добра было б спакайней ставіцца да крытыкі, накіраванай у ваш адрас. Галоўнае — не пасварыцеся з начальствам і калегамі. Калі ў вас атрымаецца менш гаварыць і больш слухаць, гэта будзе найлепшая стратэгія. Зносіны з сябрамі ў выхадныя прынясуць нямала прыемных хвілін і падымуць настрой.

Фота: unian.net

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму 14 лістапада варта лічыць днём яднання?

Чаму 14 лістапада варта лічыць днём яднання?

З прапанаваных для абмеркавання дат, адна з якіх можа стаць Днём народнага адзінства — 14 лістапада.

Грамадства

Анёл па імені Алена. Як прадпрымальніца стала сацработнікам

Анёл па імені Алена. Як прадпрымальніца стала сацработнікам

Сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Маскоўскага раёна Мінска Алена Сцепаненка працуе на сваім месцы каля двух гадоў.

Эканоміка

Магілёўскі прадпрымальнік — пра вытворчасць на перыферыі і адказнасць перад сабой і людзьмі

Магілёўскі прадпрымальнік — пра вытворчасць на перыферыі і адказнасць перад сабой і людзьмі

Сідаравічы — невялікі аграгарадок паміж Магілёвам і Быхавам. Менавіта тут знаходзіцца вядомая ў Магілёўскім раёне фермерская гаспадарка Сяргея Куцанава.