Віталь Уткін — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
— Палітыка нашай дзяржавы, накіраваная на сацыяльную падтрымку насельніцтва, — прыклад для многіх краін, нават з больш развітым эканамічным патэнцыялам. Я, як чалавек, які жыў у 90-я гады, магу параўнаць. Што мелі тады маладыя сем’і? І што сёння дае дзяржава сваім грамадзянам?! Пасля распаду Савецкага Саюзу мы не ведалі, што будзе з нашым жыллём, ці акажуць падтрымку ў працаўладкаванні. Сёння ў нас выразная сацыяльна арыентаваная дзяржаўная палітыка. Многія ведаюць: стварай сям’ю, нараджай, выхоўвай дзяцей — і ты гарантавана атрымаеш падтрымку ад дзяржавы. У маім родным Гомелі ёсць мноства прыкладаў, калі жыццё само адказвае на ўсе пытанні модных сёння «фэйкераў». Растуць новыя мікрараёны, якія актыўна развіваюцца. Тысячы людзей атрымліваюць жыллё. Уладкоўваюць сваё жыццё. Гэта рэаліі. Гэта адказ самога жыцця... І такіх людзей значна больш, чым тых, хто ўдзельнічае ў акцыях на вуліцах, хто нават не можа абгрунтаваць свае скаргі.
Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?
Напярэдадні Міжнарожнага жаночага дня Белаларускі саюз жанчын і канцэрн «Беллегпрам» правялі святочнае мерапрыемства «Настрой — Вясна».
Людзі стаміліся ад лакдаўну і беспрацоўя і выходзяць на пратэсты, а надзея перамагчы пандэмію ўсеагульнай вакцынацыяй, падобна, растае на вачах: прэпараты па-ранейшаму недаступныя ўсім ахвотным і ў найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.
Іна Калечыц — першы і пакуль адзіны спецыяліст у Беларусі, які займаецца эпіграфікай.