Вы тут

У сталіцы ўганаравалі жанчын года


Сёлета рэспубліканскі конкурс, які Беларускі саюз жанчын праводзіць у дванаццаты раз, вызначыў 38 найлепшых гаспадарлівых, працавітых, прыгожых, паспяховых і таленавітых беларусак. Усе яны атрымалі прыгожы сімвал БСЖ — васільковую жар-птушку. Асабіста ўзнагародзілі і адзначылі на свяце медыкаў, падкрэсліўшы іх гераізм у час пандэміі. А міністр аховы здароўя Уладзімір КАРАНІК аб’явіў Саюзу падзяку за іх дапамогу ў змаганні з каранавірусам.


Сімвал мужнасці, надзеі і жаноцкасці

Віншавалі жанчын і бясконца дзякавалі ім за нявычэрпную працу, агромную энергію і імкненне ствараць кіраўнікі профільных міністэрстваў, дзяржапарату, артысты…

У гэтым годзе конкурс ізноў крыху змяніў назвы сваіх намінацый, аднак пакінуў іх колькасць — пяць. «Марафон падтрымкі», які БСЖ арганізаваў у красавіку ў падтрымку медыкаў, якія змагаюцца з каранавірусам, паказаў згуртаванасць народу, якая заўжды садзейнічае вялікім справам, што патрэбны краіне. І гэта адна з асаблівасцяў сёлетняга конкурсу, адзначыла Мар’яна ШЧОТКІНА, старшыня Беларускага саюза жанчын:

— Беларусь — наш дом, наш лёс, тут жыць нашым дзецям і ўнукам. Сёння сабраліся разам музыкі і вучоныя, прадстаўніцы сельскай гаспадаркі і вытворчасці, кіраўнікі буйных прадпрыемстваў і гаспадыні невялічкіх аграсядзіб. Мы жанчыны, і наша жаночае плячо вельмі важнае і мы граем агромную ролю ў дзяржаве.

Гэты год для медработнікаў стаў сімвалам вялізнай мужнасці, нязгаснай надзеі і празмернай адданасці абранаму шляху. Перад цырымоніяй узнагароджання Мар’яна Шчоткіна ўручыла ўзнагароды найярчэйшым прадстаўніцам гэтай прафесіі з усіх абласцей краіны, а зала стоячы вітала герояў. Галоўнага ўрача Лунінецкай раённай бальніцы (Брэсцкая вобласць) Святлану Хлебус, галоўнага ўрача Віцебскага абласнога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі Алену Мартынаву, медсястру аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Гомельскай абласной інфекцыйнай бальніцы Алесю Грышаеву, урача агульнай практыкі Смаргонскай раённай бальніцы (Гродзенская вобласць) Таццяну Невар, галоўнага ўрача Мінскага абласнога клінічнага супрацьтуберкулёзнага дыспансера Вольгу Гаранюк, загадчыка першага пульманалагічнага аддзялення Магілёўскага абласнога супрацьтуберкулёзнага дыспансера Алену Ткачову, намесніка галоўнага ўрача па хірургічнай дапамозе 10-й клінічнай бальніцы Мінска Ларысу Тарасік.

— 53,8 % насельніцтва Беларуі — жанчыны. З іх пачынаецца ўсё. Яны паспяваюць і кіраваць, і ствараць, і самарэалізоўвацца, і гэта заўважаюць і разумеюць усе, — падкрэсліў намеснік прэм’ер-міністра Ігар ПЕТРЫШЭНКА. — У краіне з сацыяльна-арыентаванай эканомікай роля жанчыны пастаянна ўзрастае. А падчас пандэміі яны на ўзроўні з мужчынамі сталі на перадавой і праяўляюць мужнасць і не лічацца са сваім уласным часам.

Жанчыны Беларусі за Беларусь

Заканадаўчая ўлада краіны больш як на 30 % складаецца з жанчын, праяўляюць яны сябе і на месцах, ствараючы не толькі ўтульнасць, а і цэлыя арганізацыі, якія паспяхова і ўзначальваюць. Яны працуюць у вялікіх гарадах і маленькіх пасёлках, на прадпрыемствах, у сацыяльнай сферы, займаюцца прадпрымальніцтвам, і ўсім гэтым умацоўваюць краіну.

Найлепшых «Паспяховых кіраўнікоў» у адпаведнай намінацыі павіншавала Наталля КАЧАНАВА, старшыня Савета рэспублікі і заклікала зрабіць усё, каб і заўтрашні дзень у краіне быў такім жа, як і сёння, і падкрэсліла, што жанчыны Беларусі за Беларусь:

— Вы робіце ўсё, каб наша краіна была лепш, каб тут усім жылося камфортна. Вы побач з тымі, каму патрэбна ваша дапамога. Вы тыя, хто мае грамадзянскую пазіцыю, якая дае нам сілы развіваць нашу краіну і выконваць абавязкі, што стаяць перад жанчынамі.

Яны паспяваюць рабіць тысячу добрых спраў і дома, і на рабоце, граць мноства роляў і не скардзіцца на цяжкасці. Беларускія жанчыны могуць усё, упэўнены ў БСЖ.

— Цягам усяго часу існавання конкурсу мы ніколі не заахвочвалі лідараў нашага Саюзу, аднак пасля вялікай працы, якую правялі нашы структурныя падраздзяленні, у тым ліку на падтрымку медыкаў і сем’яў, якім неабходна дапамога, мы ўвялі намінацыю «Лідар Беларускага саюза жанчын». Прычым адзначылі ў ёй прадстаўніц першасных, гарадскіх арганізацый, — распавяла старшыня БСЖ.

Добрую традыцыю віншаваць жанчын не толькі 8 сакавіка, а яшчэ і са святам, якое штогод ладзіць Саюз жанчын, бачыць у конкурсе Ігар Петрышэнка, які павіншаваў пераможцаў намінацыі «Лідар Беларускага саюза жанчын»:

— Нашы жанчын найпрыгажэйшыя ў свеце, і гэта ацэнка ўсіх мужчын, якія б да нас ні прыехалі, і яны не хочуць з’язджаць з Беларусі дзякуючы вам.

Пачэсна, адказна, духоўна, сімвалічна

Малітва маці заўжды скіравана на сваіх дзяцей, а яе сэрца належыць ім. Пераможцы намінацыі «Мацярынская слава» ведаюць гэта як ніхто іншы, бо нарадзілі і выхоўваюць не толькі па шэсць-восем і нават дзесяць сваіх дзетак, але і дораць сямейнае шчасце прыёмным.

Здаўна лічылася, што жанчына — берагіня і маці, аднак нашы сучасныя беларускі не задавольваюцца толькі гэтай роляй, упэўнены Уладзімір Каранік.

— У краіне створаны беспрэцэдэнтныя меры падтрымкі маладых і шматдзетных сем’яў, аднак гэта ні ў якім разе не прыніжае ролю жанчыны. Успамінаючы цеплыню матуліных рук і вяртаючыся да ўжо ўласнага сямейнага ачага, мы, пэўна, не задумваемся, што быць мамай — гэта не толькі пачэсна, а і адказна. Гэта не толькі радавацца поспехам сваіх дзяцей, а і перажываць іх праблемы.

Своеасаблівы падарунак сяброўкам па Саюзу зрабіла, дарэчы, і беларуская фотамастачка Ірэна ГУДЗІЕЎСКАЯ. Імправізаваную выставу «Сімвалы Беларусі» госці свята пабачылі падчас цырэмоніі ўзнагароджання. У работах паказаны буслы, рамонкі, беларускі, вежы і замкі — усё, што ўяўляе сабой наша краіна і зямля. 

Падтрымліваць і ўпрыгожваць усё гэта дапамагаюць «Гаспадыні сяла», на плячах якіх трымаецца сельская сям’я і яе маральныя традыцыі, упэўнены міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван КРУПКО.

— Дзякуючы вам у нас ўтульныя палі і фермы, цудоўныя прадпрыемствы. вы забяспечваеце харчовую бяспеку краіны. Вы дапамагаеце мужчынам, ствараеце шчасце ў доме. А сёння краіна атрымала на ўборцы свой першы мільён з васьмі, так што мы будзем з хлебам. 

Бадай што самая творчая намінацыя конкурсу «Духоўнасць і культура». Яе пераможцы — гэта і журналісты, і дзеячы культуры, і народныя майстры, і нават ратавальнікі. Віншуючы сёлетніх пераможцаў у гэтай катэгорыі, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Андрэй КУНЦЭВІЧ некалькімі словамі перадаў глыбіню духоўнасці беларусак:

— Талент беларускай жанчыны, яе прыродная прыгажосць і бездакорны густ сапраўды дазваляе ствараць цудоўныя творы культуры і мастацтва, якія фарміруюць нашу нацыянальную спадчыну. Спадчыну, якая дазваляе на захаваць маральныя і духоўныя арыенціры, адраджае і напаўняе новым сэнсам беларускія традыцыі.

Ірына СІДАРОК

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Рыбам давядзецца вырашаць сур’ёзныя сямейныя праблемы.