Вы тут

«У краіне створаны ўсе ўмовы для заняткаў фізкультурай»


Інструктар-метадыст па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай працы Іна Фёдарава (г. Мар’іна Горка) працуе ў гэтай сферы больш за 12 год.


— Што мне вельмі падабаецца менавіта ў Беларусі (магу параўнаць з іншымі краінамі, у прыватнасці, Расіяй) — гэта прафесійны падыход. Напрыклад, для фітнес-інструктара, фітнес-трэнера зараз вітаецца не проста дакумент аб праходжанні курсаў, а менавіта цэніцца адукацыя. Я сама атрымала дадатковую адукацыю ў нашым БДУФК, і гэта мне вельмі здорава дапамагае. Атрымаўшы азы, я магу далей ужо самаразвівацца, самаўдасканальвацца ў іншых абласцях: напрыклад, зараз цікаўлюся аквааэробікай — дзякуючы атрыманым ведам была лёгка распрацаваць трэніроўкі ў басейне. У Беларусі навучаюць з навуковым падыходам, што дазваляе паменшыць траўматызм, дапамагчы чалавеку вырашыць канкрэтную праблему. Гэта — самы вялікі плюс.

У апошні час змянілася стаўленне да фізічнай культуры. Увогуле я лічу, што людзі, якія займаюцца спортам, сочаць за сваім здароўем, — гэта асаблівая катэгорыя грамадзян. Яны заўсёды адшукаюць магчымасць гэта зрабіць.

У краіне адназначна ёсць усе ўмовы, каб займацца, калі чалавек хоча. Узяць наш новы басейн — кошты вельмі даступныя. Нават самастойна можна прыходзіць, складаць графік трэніровак. А калі звярнуцца да нас, мы заўсёды гатовы дапамагчы, пракансультаваць. Абы было жаданне.

Запісала Варвара МАРОЗАВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.