Вы тут

У Шанхаі створана «зялёная» кампанія


Са статутным фондам звыш $12 млрд.


У Шанхаі была ўведзена ў эксплуатацыю кампанія, арыентаваная на збор сродкаў для праектаў зялёнага развіцця па ўсёй краіне. Яе статутны капітал складае 88,5 млрд. юаняў (каля 12,6 млрд. долараў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Новая кампанія National Green Development Fund Co., Ltd. сумесна створана Міністэрствам фінансаў КНР, Міністэрствам экалогіі і навакольнага асяроддзя КНР і ўрадам Шанхая. Сродкі, сабраныя ёй, будуць накіраваны на такія інвестыцыйныя сферы, як барацьба з забруджваннем, экалагічнае аднаўленне, азеляненне, эканомнае выкарыстанне энергетычных рэсурсаў, зялёны транспарт і экалагічна чыстая энергія.

Кіраўнік падрыхтоўчай групы кампаніі Чэнь Інь паведаміў, што ужо падрыхтавала каля 80 праектаў розных тыпаў, звязаных з зялёным развіццём. З першапачаткова прыцягнутага капіталу 28,6 млрд. юаняў было выдзелена Мінфінам КНР і 11 правінцыямі і гарадамі ўздоўж ракі Янцзы, у той час як 57,5 млрд. юаняў паступілі ад фінансавых устаноў, і 2,4 млрд. юаняў — ад дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў.

Стварэнне новай кампаніі, засяроджанай на асноўных галінах зялёнага развіцця ў эканамічным поясе ўздоўж ракі Янцзы, як чакаецца, надасць новы імпульс фарміраванню экалагічнага ўкладу ў краіне.

Прэв’ю: 34travel.me

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.