І апанавала звыш 8 тысяч гектараў палеткаў.
Полчышчы саранчы ў ліпені абрынуліся на ўгоддзі плошчай больш чым 8 тысяч гектараў у правінцыі Юньнань (Паўднёва-Заходні Кітай). Пра гэта паведамілі мясцовыя ўлады, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Па дадзеных правінцыйнага упраўлення лясной і стэпавай гаспадаркі, мацней за ўсё пацярпела ад нашэсця гарадская акруга Пуэр, дзе ва ўладзе шкоднікаў апынуліся 8018 гектараў, тады як у Сішуанбаньна-Дайскай аўтаномнай акрузе яны захапілі 78 га.
Каб спыніць нашэсце, мясцовыя ўлады выкарыстоўвалі хімічныя і біялагічныя сродкі, у тым ліку распылялі з дронаў пестыцыды. У барацьбе з саранчой было задзейнічана звыш 31 тыс.чалавек.
Эксперты лічаць, што сітуацыя ўзятая пад кантроль, аднак да верасня чакаецца міграцыя ў Кітай з-за мяжы новых раёў, якія могуць стварыць дадатковыя цяжкасці.
Прэв'ю: newtimes.kz
У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.
Прадстаўніцам прыгожага полу заўсёды хочацца нешта змяніць у сваёй знешнасці. І часам жанчыны рашаюцца на кардынальныя крокі.
Яна ўпэўнена сябе адчувае і ў нацыянальным строі, калі робіць цеста для вясельнага каравая, і ў блакітным футры Снягуркі, калі праводзіць ранішнік для дзетак, і ў шыкоўнай сукенцы пэўнай эпохі, калі выконвае аўтэнтычныя беларускія спевы пад гукі старажытных музычных інструментаў.
Культура выканання работ падчас капрамонту ў Беларусі кульгае, а тэхналогія — парушаецца, сведчаць спецыялісты Дзяржбуднагляда.