У горадзе Цындаа, што ў правінцыі Шаньдун, запусцілі першы ў Кітаі рэйс самалёта з прадастаўленнем доступу да высакахуткаснага спадарожнікавага інтэрнэту на борце, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Па параўнанні з лайнерамі, якія выкарыстоўваюць спадарожнікавыя сэрвісы ў Ku-дыяпазоне, гэты самалёт абсталяваны адаптаванай высакахуткасны сістэмай міжзлучэнняў на базе першага і адзінага ў Кітаі высокапрадукцыйнага спадарожніка ў Ka-дыяпазоне — «Чжунсін-16». Агульная хуткасць злучэння на вышыні 10 тысяч метраў склала больш за 100 Мбіт/с.
Падчас палёту пасажыры на борце могуць з дапамогай мабільных тэлефонаў выходзіць у інтэрнэт, карыстацца шматлікімі праграмамі. Багаты забаўляльны кантэнт і стабільнае злучэнне дазваляюць з карысцю бавіць час падчас палёту. Гэты рэйс таксама стаў першым у гісторыі грамадзянскай авіяцыі краіны, трансляцыя палёту якога вялася наўпрост з паветра.
З прапанаваных для абмеркавання дат, адна з якіх можа стаць Днём народнага адзінства — 14 лістапада.
Мінулы 2020 год закрыў граніцы, але адкрыў вочы на тое, што побач.
Сацыяльны работнік тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Маскоўскага раёна Мінска Алена Сцепаненка працуе на сваім месцы каля двух гадоў.
Сідаравічы — невялікі аграгарадок паміж Магілёвам і Быхавам. Менавіта тут знаходзіцца вядомая ў Магілёўскім раёне фермерская гаспадарка Сяргея Куцанава.