Гiсторыя аховы прыроды ў Беларусi налiчвае не адно стагоддзе. Пытаннi зберажэння прыроды i рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў прапiсвалiся яшчэ ў Статутах ВКЛ. Але канчаткова прыродаахоўная сiстэма сфармiравалася ў ХХ стагоддзi. 29 жнiўня 2020 года споўнiцца 60 гадоў з прыняцця пастановы Савета Мiнiстраў БССР № 480, паводле якой быў утвораны Дзяржаўны камiтэт Савета Мiнiстраў БССР па ахове прыроды. У 1990 годзе ён быў перайменаваны ў Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi Беларусь па экалогii, а ў 1994-м пераўтвораны ў Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Рэспублiкi Беларусь.
З гэтага часу ў краiне пачало фармiравацца i ўдасканальвацца прыродаахоўнае заканадаўства, якое адпавядае еўрапейскiм нормам.
Сёння вырашэнне многiх экалагiчных праблем не сыходзiць з парадку дня. Забруджванне навакольнага асяроддзя, абыходжанне з адходамi, захаванне бiялагiчнай разнастайнасцi, павышэнне экалагiчнай культуры — як сумеснымi намаганнямi дзяржавы i грамадства ўдаецца захоўваць баланс iнтарэсаў прыроды i чалавека, чытайце ў сённяшнiм выпуску.
1997 год
— Прыняты Кодэкс Рэспублiкi Беларусь аб нетрах.
1998 год
— Прыняты Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб ахове атмасфернага паветра».
— Прыняты Водны кодэкс Рэспублiкi Беларусь.
2003—2004 гады
— Пачалося фармiраванне сiстэмы збору адходаў.
2008 год
— Уступiў у сiлу Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб абыходжаннi з адходамi», якi пашырыў адказнасць вытворцаў.
2010 год
— Уступiў у сiлу новы Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб дзяржаўнай экалагiчнай экспертызе».
— Зацверджана Палажэнне аб парадку правядзення грамадскай экалагiчнай экспертызы.
2011 год
— Зацверджана Водная стратэгiя Рэспублiкi Беларусь на перыяд да 2020 года.
— Прыняты Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Аб комплексных прыродаахоўных дазволах».
2013 год
— У Беларусi прынята Дзяржаўная праграма мер па змякчэннi наступстваў змены клiмату на 2013—2020 гады.
2015 год
— Уступiў у сiлу новы Водны кодэкс Рэспублiкi Беларусь.
— Зацверджаны Нацыянальны план дзеянняў па прадухiленнi дэградацыi зямель (у тым лiку глеб) на 2016—2020 гады.
2016 год
— Прыняты новы Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб дзяржаўнай экалагiчнай экспертызе, стратэгiчнай экалагiчнай ацэнцы i ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе».
2017 год
— Уведзены ў дзеянне экалагiчныя нормы i правiлы «Ахова навакольнага асяроддзя i прыродакарыстанне. Патрабаваннi экалагiчнай бяспекi».
2018 год
— Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь «Аб экалагiчнай сетцы» зацверджана схема нацыянальнай экалагiчнай сеткi.
— Прыняты новы Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб асаблiва ахоўных прыродных тэрыторыях».
2019 год
— Прыняты Закон Рэспублiкi Беларусь «Аб ахове i выкарыстаннi тарфянiкаў».
2020 год
— Зацверджаны План мерапрыемстваў па паэтапным знiжэннi выкарыстання палiмернай упакоўкi з яе замяшчэннем на экалагiчна бяспечную.
Прэв’ю: vitamarg.com
На цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта ў Палацы Незалежнасці прысутнічалі 1100 чалавек.
Уражанні тых, хто назіраў за ўрачыстасцю у рэгіёнах.
«Пакуль у нас такі моцны лідар, усё ў нас будзе добра!».