Сваё майстэрства яны адточваюць на 174-м вучэбным палiгоне ВПС i войскаў ППА «Даманава». Яго наведаў мiнiстр абароны генерал-маёр Вiктар Хрэнiн. Пра гэта паведамляе прэс-служба Мiнiстэрства абароны.
Там трэнiруюцца вайскоўцы, якiя прадставяць Беларусь у трох намiнацыях — «Танкавы бiятлон», «Сувораўскi нацiск» i «Чыстае неба». Перашкоды на мясцовай трасе максiмальна наблiжаны да тых, на якiх трэба будзе выступаць нашым экiпажам i разлiкам.
Па словах мiнiстра абароны, беларусы будуць удзельнiчаць у 21 конкурсе Гульняў.
— Сiстэма падрыхтоўкi да iх трывала ўбудавана ў баявую падрыхтоўку практычна ўсiх вiдаў Узброеных Сiл, — адзначыў Вiктар Хрэнiн. — Яна вядзецца з пачатку навучальнага года i на ўсiх этапах зладжвання. Былi адабраны найлепшыя вайскоўцы па вынiках конкурсаў у сваiх вайсковых часцях, камандаваннях. Таму рост узроўню падрыхтоўкi падраздзяленняў у цэлым для нас не менш важны, чым прызавыя месцы.
Валяр'ян ШКЛЕННIК
Прэв’ю: АНТ
У савецкія часы гандаль прапаноўваў пакупніку абмежаваны асартымент хлебабулачных вырабаў. У 1980-я нават у буйных крамах было ўсяго 3-4 найменні хлеба.
Прадстаўніцам прыгожага полу заўсёды хочацца нешта змяніць у сваёй знешнасці. І часам жанчыны рашаюцца на кардынальныя крокі.
Яна ўпэўнена сябе адчувае і ў нацыянальным строі, калі робіць цеста для вясельнага каравая, і ў блакітным футры Снягуркі, калі праводзіць ранішнік для дзетак, і ў шыкоўнай сукенцы пэўнай эпохі, калі выконвае аўтэнтычныя беларускія спевы пад гукі старажытных музычных інструментаў.
Культура выканання работ падчас капрамонту ў Беларусі кульгае, а тэхналогія — парушаецца, сведчаць спецыялісты Дзяржбуднагляда.