18 верасня, пятніца

Вы тут

Першыя два днi жнiўня ў Беларусi будуць святкаваць юбiлей паветрана-дэсантныя войскi


Са дня iх стварэння споўнiцца 90 гадоў — i юбiлей абавязкова будзе адзначаны. Напярэдаднi свята камандуючы сiламi спецыяльных аперацый Узброеных Сiл генерал-маёр Вадзiм Дзенiсенка расказаў пра тое, якiя ж мерапрыемствы запланаваны ў Мiнску.


— 1 жнiўня каля Палаца спорту аб 11-й гадзiне пачнецца святочная праграма. Гэта вальс БТР на вадзе, дэсантаванне на зямлю i ваду. Таксама мы пакажам новае адзенне i зброю, пройдуць шматлiкiя спартыўныя спаборнiцтвы i паказальныя выступленнi па рукапашным баi i гарадскiм альпiнiзме. Свае навыкi пакажуць i баявыя плыўцы.

У гэты ж дзень адбудзецца ўрачысты сход у Цэнтральным доме афiцэраў.

— Мы спецыяльна да гэтага рыхтавалiся на працягу двух гадоў, вывяралi нумары, праводзiлi конкурсы. Адбудуцца канцэрт, выстаўка дзiцячых малюнкаў. Пакажам i «Мiс сiл спецыяльных аперацый», — дадаў Вадзiм Дзенiсенка.

2 жнiўня ў злучэннях i воiнскiх часцях сiл спецыяльных аперацый у Брэсце, Мар'iнай Горцы i Вiцебску святкаванне працягнецца.

— Мы запрашаем сюды ўсiх, хто цiкавiцца нашай тэмай, хто служыў цi яшчэ будзе служыць, — дадаў Вадзiм Дзенiсенка. — Прыходзьце на нашы пляцоўкi i бярыце з сабой дзяцей. Будзе вельмi цiкава.

* * *

У сувязi з падрыхтоўкай да святочных мерапрыемстваў з 25 лiпеня да 2 жнiўня па аўтамабiльных дарогах агульнага карыстання будуць iсцi калоны колавай ваеннай i спецыяльнай тэхнiкi. 26 лiпеня адбылася рэпетыцыя каля Палаца спорту.

Тэхнiка будзе рухацца i 2 жнiўня ў Мар'iнай Горцы — па вулiцах Новая Зара i Ленiнская з 7 да 8 i з 15 да 16 гадзiн.

1 жнiўня пасля завяршэння святочных мерапрыемстваў плануецца вяртанне асабовага складу i тэхнiкi ў пункты пастаяннай дыслакацыi. Iнфармацыя пра час i маршруты руху будзе размешчана дадаткова.

ДАI i ВАI рэкамендуюць удзельнiкам дарожнага руху павысiць пiльнасць i выконваць Правiлы дарожнага руху.

Валяр'ян ШКЛЕННIК

Прэв’ю: БЕЛТА

Загаловак у газеце: I БТР станцуе на вадзе

Выбар рэдакцыі

Спорт

Чым жыве баранавіцкі хакей на траве і чаго яму не хапае для поўнага шчасця

Чым жыве баранавіцкі хакей на траве і чаго яму не хапае для поўнага шчасця

Баранавічы славяцца не толькі чыгункай, авіязаводам і шматлікімі прадпрыемствамі, але і хакеем на траве.

Грамадства

Чаму ў гэтым эпідсезоне варта абавязкова прышчапіцца?

Чаму ў гэтым эпідсезоне варта абавязкова прышчапіцца?

Масавая кампанія па вакцынацыі ад грыпу распачата сёлета ў краіне з сярэдзіны верасня.