Ён традыцыйна прыпадае на апошнюю нядзелю лiпеня. Хоць у нашай краiне выхаду да мора няма, але маракi ў нас жывуць — тыя, якiя звязалi свой лёс з флотам СССР, а пасля iншых постсавецкiх рэспублiк i пасля заканчэння службы вярнулiся ў Беларусь.
Асноўныя пляцоўкi святкавання разгарнулiся ў Мiнску, Гомелi i Светлагорску.
У сталiцы каля стэлы «Мiнск — горад-герой» сабралiся афiцэры, мiчманы, старшыны, матросы ў запасе i адстаўцы, а таксама члены iх сем'яў. У сталiцы маракi ўсклалi кветкi да помнiка загiнулым воiнам, правялi ўрачысты мiтынг i ўшанавалi хвiлiнай маўчання памяць загiнулых i памерлых вайскоўцаў.
А ў Светлагорску быў адкрыты памятны знак «Братэрства чатырох флатоў». Ён усталяваны на набярэжнай Бярэзiны па iнiцыятыве ветэранскай арганiзацыi былых ваеннаслужачых ваенна-марскога флоту пры падтрымцы раённых улад, прадпрыемстваў i арганiзацый горада. На пастаменце ў цэнтры кампазiцыi размешчаны два якары, памiж iмi — знак таварыства Ваенна-марскога флоту. Паабапал усталяваны шыльды з указаннем флатоў, якiя iснавалi ў Савецкiм Саюзе, — Балтыйскага, Чарнаморскага, Цiхаакiянскага, Паўночнага.
Валяр'ян ШКЛЕННIК
Фота БелТА
«Выходзім на фінішную прамую»
Словы Прэзідэнта на цырымоніі інаўгурацыі, як і сама знакавая для дзяржавы падзея, знайшлі водгук у сэрцах усіх сапраўдных патрыётаў краіны