Сусветная эканомiка сёння характарызуецца вельмi высокiм узроўнем нявызначанасцi.
Пра гэта заявiлi эксперты падчас круглага стала Беларускага саюза жанчын. Яго тэма «Эканомiка. Развiццё без узрушэння» працягвае цыкл сустрэч «Жанчыны — за Беларусь!».
Прычыны глабальнай нявызначанасцi — пандэмiя i чаканне другой хвалi каранавiруснай iнфекцыi. Беларуская эканомiка, якая ў вялiкай ступенi залежыць ад замежных партнёраў, адчувае гэтыя тэндэнцыi на сабе.
«Сёння стаiць задача не толькi захаваць, але i аднавiць нашу эканомiку i выйсцi на высокi ўзровень эканамiчнага развiцця. Давядзецца вырашаць шмат задач сацыяльнай палiтыкi. Нас, жанчын — мацi, бабуль — хвалюе тое, як забяспечыць стабiльны прырост прыбыткаў, занятасць, рабочыя месцы», — сказала Людмiла БАРАВIК, першы намеснiк дырэктара па навуковай рабоце ДНУ «Навукова-даследчы эканамiчны iнстытут Мiнiстэрства эканомiкi», кандыдат эканамiчных навук.
Намеснiк старшынi Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па правах чалавека, нацыянальных адносiнах i СМI, намеснiк старшынi Беларускага саюза жанчын Лiлiя АНАНIЧ звярнула ўвагу на дасягненнi айчыннай эканомiкi: вялiкую долю экспарту, рост экспарту медыцынскiх паслуг, вядучую ролю ў свеце беларускай вытворчасцi кар'ернай, трактарнай тэхнiкi, развiццё iнфармацыйнага сектара.
«Для нас, жанчын, вельмi важны складнiк — 25-е месца Беларусi са 179 дзяржаў у мiжнародным рэйтынгу краiн, спрыяльных для мацярынства i дзяцiнства. Думаю, што гэтая пазiцыя — вынiк развiцця нашай эканомiкi. Дарэчы гэта, магчыма, i iнiцыятывы Беларускага саюза жанчын, якiя заўсёды чулі ва ўрадзе», — дадала парламентарый.
Пра магчымасцi пашырэння эканамiчнага патэнцыялу рэгiёнаў расказала Наталля БЕРЧАНКА, намеснiк дырэктара па навуковай рабоце ДНУ «Навукова-даследчы эканамiчны iнстытут Мiнiстэрства эканомiкi», кандыдат эканамiчных навук. Па яе словах, у кожным рэгiёне вызначаны цэнтры, якiя ствараюць пункты росту i аб'ядноўваюць вакол сябе iншыя тэрыторыi.
«Гэта работа не аднаго года. Прыняць аднаўленне — гэта не значыць, што заўтра мы атрымаем вынiк. Галоўнае, што мы iх (рэгiёны. — «Зв.») бачым, i галоўнае, як кажуць, улiваць ваду ў помпу — тады будзе выхад. То-бок трэба ў гэтым кiрунку рухацца, i важна, што дзяржава заняла пазiцыю лiдара, садзейнiчае ўсiмi рэсурсамi, каб гэтыя тэрыторыi атрымалi развiццё», — кажа эксперт.
Ад банкаўскай супольнасцi падчас круглага стала выступiла Наталля ШАЎЦОВА, намеснiк старшынi праўлення ААТ «Белаграпрамбанк». Яна запэўнiла, што ў гэты няпросты час банкi iмкнуцца аказваць крэдытную падтрымку прадпрыемствам.
«Сёння мы iдзём насустрач прадпрыемствам i прымаем нестандартныя рашэннi. Аказваем падтрымку i на выплату заробкаў, папаўненне абаротных сродкаў, на любыя мэты, звязаныя з аперацыйнай дзейнасцю прадпрыемстваў. Падтрымкi не бывае шмат — мабыць, дзесьцi яе i недастаткова, але мы стараемся. Самае галоўнае, каб была зваротная сувязь: калi ёсць праблема, яе трэба пачуць i пайсцi насустрач», — канстатуе банкiр.
Старшыня Пастаяннай камiсii Палаты прадстаўнiкоў па заканадаўстве Святлана ЛЮБЕЦКАЯ адзначыла, што нарматворцы таксама робяць свой унёсак у развiццё эканомiкi: разглядаюць законапраекты, накiраваныя на падтрымку лiчбавай эканомiкi, сацыяльнай сферы, адмiнiстравання ў галiне дзяржаўнага кiравання.
Марыя ДАДАЛКА
Прэв’ю: stroygaz.ru
На цырымоніі інаўгурацыі Прэзідэнта ў Палацы Незалежнасці прысутнічалі 1100 чалавек.
Уражанні тых, хто назіраў за ўрачыстасцю у рэгіёнах.
«Пакуль у нас такі моцны лідар, усё ў нас будзе добра!».