Вы тут

Што хвалюе жыхароў поўначы краiны?


На прамую лiнiю губернатару Прыдзвiнскага краю Мiкалаю Шарснёву патэлефанавала каля трыццацi чалавек.


Асаблiвая ўвага была ўдзелена зваротам ад жыхароў Аршанскага раёна, дзе, як вядома, па iнiцыятыве Прэзiдэнта вядзецца «перазагрузка». Безумоўна, там зроблена многае, i мясцовая ўлада разумее ўсю ступень адказнасцi. Але... Жыхарка невялiчкага гарадка Барань агучыла праблемы населенага пункта, у якiм жыве каля 11 тысяч чалавек. Жанчына, мацi малога дзiцяцi, хацела б, каб было больш вулiчных забаў: арэляў, каруселяў, дзiцячых горак i падобных рэчаў. Ды i лаўкi, аказваецца, у дэфiцыце! Заяўнiца дадала, што неабходна яшчэ многае зрабiць у добраўпарадкаваннi гарадка. Старшыня Вiцебскага аблвыканкама даручыў кiраўнiцтву Аршанскага райвыканкама не проста выехаць на месца, а напiсаць план таго, што будзе зроблена ў Баранi ў блiжэйшай перспектыве. Гэта важна яшчэ i для таго, каб у Год малой Радзiмы людзi адчулi клопат i рэальныя змены. Мiкалай Шарснёў паабяцаў неўзабаве асабiста прыехаць туды.

Жыхарцы Вiцебскага раёна, якая паскардзiлася на патоп у кватэры, губернатар паабяцаў юрыдычную дапамогу з боку аблвыканкама. Жанчына зможа, доўга не зацягваючы, падаць заяву ў суд. Яна жыве ў пасёлку Ноўка. Паводле яе слоў, кватэру залiвала з-за капiтальнага рамонту даху, якi выконвалi камунальнiкi.

Iншы заяўнiк, жыхар абласнога цэнтра, не скардзiўся. Проста прасiў парады, як лепш распачаць справу ў галiне жывёлагадоўлi. Безумоўна, улада на ўсiх узроўнях мясцовага самакiравання зацiкаўлена ў падтрымцы дзелавой iнiцыятывы. Таму ахвотнаму стаць фермерам акажуць кансультацыйную i iншую дапамогу.

Iншыя заяўнiкi з Вiцебска паведамiлi аб праблемах, звязаных з паркоўкай i iнтэнсiўным рухам аўтамабiляў каля жылля, добраўпарадкаваннем прылеглых тэрыторый. Старшынi гарвыканкама даручана ўдзялiць асаблiвую ўвагу так званаму прыватнаму будаўнiчаму сектару ў горадзе — там дзесяцiгоддзямi накоплiвалiся праблемы з пакрыццём вулiц. Губернатар прапанаваў прааналiзаваць тэму i рацыянальна падыходзiць да пытання рамонту дарог не толькi там, дзе стаяць шматпавярховікі, але i ў раёнах прыватнай забудовы.

Вельмi парадавала губернатара размова з жыхаркай аграгарадка Вялiкi Поўсвiж Лепельскага раёна. Жанчына падзякавала кiраўнiкам мясцовай улады за тое, што яны ўважлiва вывучаюць звароты, заўсёды вельмi ветлiвыя падчас гутаркi. Iмкнуцца зрабiць усё магчымае, каб рэальна дапамагчы без лiшняй бюракратыi. Гэта, упэўнены губернатар, як лакмусавая паперка ў рабоце з людзьмi. Калi чалавеку можна аказаць падтрымку ў вырашэннi яго праблем, неабходна зрабiць усё магчымае, патрабаваў губернатар падчас падвядзення вынiкаў прамой лiнii.

Аляксандр ПУКШАНСКI

Фота Алега Клiмовiча

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Паразуменне падчас капрамонту: праз штрафы ці дамаўленне?

Паразуменне падчас капрамонту: праз штрафы ці дамаўленне?

Культура выканання работ падчас капрамонту ў Беларусі кульгае, а тэхналогія — парушаецца, сведчаць спецыялісты Дзяржбуднагляда.

Грамадства

Заснуць за 60 секунд. ​Што рабіць з бяссонніцай?

Заснуць за 60 секунд. ​Што рабіць з бяссонніцай?

Сон — адна з асноўных патрэб чалавечага арганізма.

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка пра Беларусь і Расію: Мы суверэнныя і незалежныя дзяржавы

Аляксандр Лукашэнка пра Беларусь і Расію: Мы суверэнныя і незалежныя дзяржавы

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду па пытаннях беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў ваеннай сферы.