Вы тут

Завод белай бляхi ў Мёрах плануе экспартаваць у краiны Еўрасаюза прадукцыi на 190 мiльёнаў еўра


З выхадам на праектную магутнасць аб'ём вырабу iнавацыйнай прадукцыi на заводзе металiчнага лiста i белай бляхi ў Мёрах Вiцебскай вобласцi складзе больш за 220 мiльёнаў еўра.


Разлiчана, што пры гэтым у краiны Еўрасаюза будзе экспартавацца прадукцыi амаль на 200 мiльёнаў еўра. Пра гэта паведамiў падчас сустрэчы з працоўным калектывам i кiраўнiцтвам металапракатнага завода старшыня Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i тэхналогiях краiны Аляксандр Шумiлiн.

Паводле яго слоў, тэхнiчныя магутнасцi завода дазваляюць павялiчыць аб'ём вытворчасцi да 320 мiльёнаў еўра ў год, адпаведна нарасцiць i аб'ёмы экспарту.

«Па тэхналагiчных магчымасцях завод па вытворчасцi металiчнага лiста i белай бляхi ў Мёрах не мае канкурэнтаў не толькi ў СНД, але i ў блiжэйшых заходнiх краiнах. Гэта сапраўды ўнiкальная вытворчасць, якая дазволiць арганiзаваць выпуск розных вiдаў iнавацыйнай прадукцыi ў залежнасцi ад патрэб рынку», — падкрэслiў Аляксандр Шумiлiн.

Як растлумачылi ў прэс-службе Дзяржаўнага камiтэта па навуцы i тэхналогiях, праект па будаўнiцтве завода ў Мёрах рэалiзуецца ў рамках Дзяржаўнай праграмы iнавацыйнага развiцця Рэспублiкi Беларусь на 2016—2020 гады i ў адпаведнасцi з указам кiраўнiка дзяржавы № 271 «Аб рэалiзацыi iнвестыцыйнага праекта». Яго iнавацыйнасць заключаецца ў стварэннi вытворчасцi прынцыпова новай для Беларусi, краiн СНД i блiзкага замежжа прадукцыi — белай бляхi таўшчынёй 0,1—0,5 мiлiметра. Пастаўшчыком абсталявання выступiла вядучая сусветная кампанiя SMS Group GmbH (Германiя).

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: news.myseldon.com

Загаловак у газеце: Метал — справа тонкая

Выбар рэдакцыі

Спорт

Сяргей Вязовіч: Слабыя характары з каманды адсяваюцца адразу

Сяргей Вязовіч: Слабыя характары з каманды адсяваюцца адразу

Як работнікі МАЗа рыхтуюцца да выпрабаванняў у пустыні.

Рэгіёны

Селішчынскі ФАП цяпер аказвае дапамогу па новым адрасе

Селішчынскі ФАП цяпер аказвае дапамогу па новым адрасе

У зоне абслугоўвання — дзесяць вёсак.