18 верасня, пятніца

Вы тут

Прагноз надвор'я на тыдзень


Лiпень сёлета не пацвярджае сваё званне «макаўкi лета». Вось i апошнi тыдзень адыходзячага месяца выдасца больш падобны па надвор'i на жнiвень. Будуць перыядычна iсцi дажджы, а ў другой палове тыдня яшчэ i пахаладае. Падрабязней пра надвор'е расказалi ў Рэспублiканскiм цэнтры па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.


Самы цёплы дзень на гэтым тыднi будзе сёння. Паветра прагрэецца да 24-30 градусаў вышэй за нуль. Камфорту дадасць паўднёва-заходнi вецер. Але агульную карцiну азмрочаць кароткачасовыя дажджы, якiя пройдуць на большай частцы тэрыторыi Беларусi. Дзе-нiдзе прагрымяць i навальнiцы. Пры iх чакаецца ўзмацненне ветру.

А вось у сераду да нас з Заходняй Еўропы змесцiцца актыўны атмасферны фронт. Уначы па Брэсцкай i Гродзенскай абласцях пачнуцца кароткачасовыя дажджы, якiя на працягу дня распаўсюдзяцца на значную частку тэрыторыi краiны. Не абыдзецца i без навальнiц. Удзень атмасферны фронт набярэ моц, i таму не выключаны моцныя лiўнi i нават град. Захаваецца паўднёва-заходнi вецер, але паступова яго напрамак зменiцца на заходнi. Вецер узмоцнiцца да ўмеранага. Ноч чакаецца цёплая — ад 14 да 20 градусаў цяпла.

А вось удзень разбежка тэмператур будзе прыкметнай — калi на паўднёвым усходзе сонца паспее распалiць паветра да 31 градуса цяпла, то на паўночным захадзе тэрмометры пакажуць не больш за 21 вышэй за нуль.

На гэтым летняе надвор'е зноў возьме тайм-аўт. У чацвер будзе ўсяго 18-24 цяпла. А ўначы — зусiм не лiпеньскiя 10-16. У нiзiнах могуць утварацца туманы.

Праўда, днём паўднёвыя раёны Брэсцкай i Гомельскай абласцей могуць разлiчваць на некалькi дадатковых градусаў. Але ў якасцi процiвагi выступiць халодны заходнi парывiсты вецер. Месцамi пройдуць кароткачасовыя дажджы.

У пятнiцу пахаладае яшчэ на пару градусаў, а непрацяглыя ападкi распаўсюдзяцца на большую частку тэрыторыi Беларусi. Да нас змесцiцца франтальны падзел з паўночнага захаду Еўропы. Так што не хавайце далёка курткi i парасоны.

Валяр'ян ШКЛЕННIК

Прэв’ю: znaj.ua

Загаловак у газеце: Яшчэ адзiн халаднаваты тыдзень

Выбар рэдакцыі

Спорт

Чым жыве баранавіцкі хакей на траве і чаго яму не хапае для поўнага шчасця

Чым жыве баранавіцкі хакей на траве і чаго яму не хапае для поўнага шчасця

Баранавічы славяцца не толькі чыгункай, авіязаводам і шматлікімі прадпрыемствамі, але і хакеем на траве.

Грамадства

Чаму ў гэтым эпідсезоне варта абавязкова прышчапіцца?

Чаму ў гэтым эпідсезоне варта абавязкова прышчапіцца?

Масавая кампанія па вакцынацыі ад грыпу распачата сёлета ў краіне з сярэдзіны верасня.