Вы тут

«Ведаем, што ў нас шмат маладых людзей, якія хочуць, каб краіна станавілася больш паспяховай»


Старшыня Маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе Беларусі Ягор МАКАРЭВІЧ:


— На жаль, мы сёння бачым, што ёсць рознага роду спробы заклікаць хлопцаў і дзяўчат да нейкіх дэструктыўных дзеянняў, у тым ліку праз Тelegram-каналы. Безумоўна, мы павінны гэтаму супрацьстаяць. Мы хочам сфармаваць правільны погляд на будучыню нашай краіны. Ведаем, што ў нас вялікая колькасць маладых людзей, якія хочуць, каб яна станавілася больш паспяховай. Таму наша платформа «Рух НАПЕРАД» аб’яднае прадстаўнікоў думаючай моладзі з розных сфер са сваімі поглядамі і меркаваннямі. Кожны ахвотны можа прадставіць сваю ідэю ці праект на тэму развіцця Беларусі, дазволіць сфармаваць яе вобраз ў доўгатэрміновай перспектыве.

У сацыяльных сетках запушчаны хэштэг #ДвижениеВперед, пад якім любы карыстальнік сацсетак зможа размясціць інфармацыю пра тое, што ён лічыць важным дасягненнем Беларусі за перыяд незалежнасці, або проста выказаць сваё меркаванне па тэме. Да таго ж, ужо працуе сайт vpered.online. Платформа прадугледжвае магчымасць пакінуць сваю заяўку для ўключэння ў маладзёжную каманду. «Там ёсць раздзелы, якія адлюстроўваюць блізкія для нас каштоўнасці: «Краіна, якой ганарымся», «Людзі, якім верым» і «Справы, якія важныя». Кожны малады чалавек зможа накіраваць на гэты сайт свае ідэі па паляпшэнні горада, вёскі або ўвогуле краіны. А мы ў сваю чаргу абавязкова іх разгледзім, акумулюем і праз пэўны час накіруем ў органы дзяржаўнай улады.

Запісала Дар’я ШЛАПАКОВА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.