— Бачу, колькі ўсяго робіцца ў краіне, каб чалавек мог зарабляць для сябе і сваёй сям’і. Створаны ўсе ўмовы, каб беларусы мелі магчымасць займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю — ад дробнага і сярэдняга бізнесу да ІТ-сферы.
Зразумела, што само нам з неба нічога не ўпадзе. У кожнага жыхара нашай краіны павінна быць жаданне самааддана працаваць, каб дабівацца высокіх вынікаў. Толькі такі падыход вядзе да дабрабыту кожнага грамадзяніна.
Гэтым прынцыпам карыстаецца і наша кампанія. «Контэ Спа» пачала работу ў 1997 годзе з вытворчасці звычайных калготак, якія тады былі ў дэфіцыце. Сёння мы вядучыя вытворцы вырабаў лёгкай прамысловасці ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. У мінулым годзе значна пашырылі асартымент. Асвоілі выпуск ніжняй бялізны, трыкатыжу, шкарпэтак, легінсаў, джынсаў. Гэтаму папярэднічала вялікая падрыхтоўчая работа. Мы ўзмацнілі каманду, закупілі абсталяванне, удасканалілі тэхналогіі. І зараз можам гаварыць аб станоўчых зрухах.
Значная частка прадукцыі прадпрыемства, а гэта 70%, ідзе на экспарт у 30 краін свету. Асноўныя нашы рынкі — гэта Расія і Украіна. Але мы дыверсіфіцыруем рынак, як таго патрабуе час. На гэта нацэльвае і кіраўнік дзяржавы. Таму сённы мы можам гаварыць аб новых адрасах паставак. Асвойваем рынак Ізраіля і краін Паўднёвай Амерыкі. У Францыі займелі дыстрыб’ютара, які мае трывалыя сувязі, і спадзяёмся на пастаўкі ў еўрапейскія краіны.
Пры гэтым «Контэ Спа» не раздзяляе прадукцыю на знешні гандль і экспарт. Усё вырабляецца на высокім якасным узроўні. І нашы спажыўцы гэта цэняць і аддаюць перавагу вядомаму і праверанаму вытворцу. Аб гэтым сведчыць залаты медаль у спажывецкай намінацыі на конкурсе «Брэнд года», тавар выбралі менавіта пакупнікі незалежным апытаннем. Вядома, у скарбонцы прадпрыемства даволі шмат розных узнагарод у конкурсах «Брэнд года», «Выбар года», «Народная марка» і іншых, у тым ліку міжнародных.
Прадпрыемства не толькі ўкладвае сродкі ў развіццё сваёй кампаніі, але і займаецца інвестыцыйнай дзейнасцю. Прыкладам можа служыць гандлёва-забаўляльны комплекс «Трыніці», частка якога ўжо даступна для наведвальнікаў. Будаўніцтва аб’екта працягваецца. Таксама кампанія выдаткавала сродкі на добраўпарадкаванне развязкі каля гандлёвага цэнтра. У горадзе, як і цэлым у краіне, для інвестара створаны спрыяльныя ўмовы, таму мы не застаемся ўбаку і ўкладваем значныя сродкі ў рэалізацыю інвестіцыйных праектаў.
У Беларусі за апошнія 10–12 гадоў як агульная, так і пярвічная дзіцячая захваральнасць застаюцца прыкладна на адным узроўні.
Усё, што важна ведаць перад сезонам вірусных інфекцый, расказалі спецыялісты.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?