Вы тут

Да 2025 года насельніцтва забяспечаць якаснай пітной вадой


Да 2025 года Мінск павінны цалкам забяспечыць пітной вадой з падземных крыніц. Пра гэта на пасяджэнні калегіі Міністэрства ЖКГ паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір КУХАРАЎ.


top.st

Віцэ-прэм'ер адзначыў, што сталіцы неабходна дадаткова арганізаваць для горада дастаўку каля 180 тысяч кубаметраў вады кожны дзень. На сёння распрацаваны праграмы, ідзе работа над перадпраектнай дакументацыяй, каб забяспечыць увесь Мінск пітной вадой з падземных крыніц да 2025 года.

Каб якасную пітную ваду мела ўся краіна, да 2025 года трэба пабудаваць яшчэ 1385 станцый абезжалезвання. Па інфармацыі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, у рамках Дзяржпраграмы «Чыстая вада» з 2016 года ў краіне было пабудавана 439 станцый абезжалезвання, амаль па 300 аб'ектаў плануюць запусціць сёлета і налета.


Што ж датычыцца рамонту жылога фонду, то ў рамках Дырэктывы № 7 сёлета неабходна адрамантаваць амаль чатыры мільёны квадратных метраў жылля.

Праз тое, што ад плана адстаюць Гомельшчына і Мінск, выніковая лічба па краіне склала 73 % ад гадавога задання, — адзначыла начальнік упраўлення эканомікі Міністэрства ЖКГ Ала РАМАНЬКОВА. — Станоўчую дынаміку можна адзначыць у рабоце па замене ліфтоў — няглядзечы на тое што Гомельшчына не дасягнула паўгадавога задання, наогул па Беларусі камунальнікі выканалі паўгадавы план больш чым на 130 %.

Перавыкананы план і па замене цеплавых сетак — за паўгода камунальнікі замянілі больш за 250 кіламетраў, што складае 113 % ад задання. Крыху адсталі толькі гродзенскія прадпрыемствы ЖКГ — яны выканалі план на 70 %.


Па інфармацыі Міністэрства ЖКГ, добрых паказчыкаў удалося дасягнуць і ў мерапрыемствах па паніжэнні затрат — за паўгода камунальнікі паменшылі іх на 6,1 %, у той час як заданне складала толькі 5 %. Асаблівую ўвагу на калегіі ўдзялілі і фінансавай дысцыпліне. На сёння мясцовыя органы ўлады павінны камунальнікам ужо больш за 10 мільёнаў рублёў, 65 мільёнаў прадпрыемствы ЖКГ недаатрымалі за правядзенне работ па добраўпарадкаванні.

Шмат фінансаў, як і раней, аднімаюць непрофільныя аб'екты — за гэтыя паўгода іх колькасць павялічылася на 41. Пры гэтым амаль па 700 аб'ектах на 1 ліпеня камунальнікам не вярнулі грошы ў поўным аб'ёме, і па гэтым кірунку ім вінныя больш за 700 тысяч рублёў.


Што да збору другасных матэрыяльных рэсурсаў, то за першае паўгоддзе заданне выканана амаль на 50 % — за гэты час сабралі звыш 400 тысяч тон ДМР. Пры гэтым калі параўноўваць з мінулым годам, то сёлета наблюдаецца рост па ўсіх відах ДМР, акрамя шкла.

— У гэтым годзе мы плануем запусціць тры буйныя аб'екты — ужо на 85 % гатовы смеццесартавальны завод у Віцебску і выконваюцца будаўніча-мантажныя работы на ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» па выкарыстанні RDF-паліва, — адзначыла дырэктар ДУ «Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў» Наталля ГРЫНЦЭВІЧ.

Валерыя КІСЛАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Жыццё Віцебскай спецыяльнай школы-інтэрната. Дзень інвалідаў адзначаюць у Беларусі

Жыццё Віцебскай спецыяльнай школы-інтэрната. Дзень інвалідаў адзначаюць у Беларусі

Кожны дзень тут, як і ў звычайнай школе, праходзіць па раскладзе.

Грамадства

«Куток надзеі» для безгаспадарчых сабак

«Куток надзеі» для безгаспадарчых сабак

Як валанцёрскі рух падтрымлівае чатырохлапых «сяброў».

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам трэба звярнуць увагу на знакі, якія пасылае лёс.