Вы тут

Займальнае падарожжа па старонках гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага часу


З 3 ліпеня Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь і Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны рэалізоўваюць сумесны культурна-асветніцкі праект — квэст «Пра Вялікую Айчынную…», які аб’ядноўвае два вядучыя музеі краіны.


Унікальнасць квэсту ў тым, што яго сцэнарый пабудаваны на ўзаемасувязі ідэнтычных і падобных музейных прадметаў, якія прадстаўлены ў экспазіцыях абедзвюх устаноў.

Удзельнікі праекта выпраўляюцца ў займальнае падарожжа па старонках гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага перыяду, падчас якога наведваюць два музеі. Заданні гульні размешчаны на спецыяльнай інтэрнэт-платформе, распрацаванай кампаніяй ААТ «Сі Бі Мобайл». У якасці даведніка да экспанатаў прапанаваны «Франтавы дзённік» — гісторыя чалавека, які прайшоў нялёгкі шлях з першых дзён вайны да Перамогі. Гэтае выданне ручной работы — сумесная творчая распрацоўка навуковых супрацоўнікаў і мастакоў музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Такім чынам, можна паглядзець на трагічныя падзеі вачыма відавочцы, пазнаёміцца з легендарнымі асобамі, прайсці «Дарогай вайны», якая вяла да Вялікай Перамогі.

Пераможцы квэсту атрымаюць падарункі і памятныя прызы ад музеяў і партнёра праекта, які ладзіцца пры падтрымцы ААТ «Cі Бі Мобайл» і ААТ «Палітра» — сеткі магазінаў тавараў для творчасці «АРТ-тэрыторыя».

Для ўдзелу запрашаюцца каманды да 10 чалавек (узроставае абмежаванне — 14+). Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая. Працягласць квэсту — каля трох гадзін.

Міра ІЎКОВІЧ

Фота прадастаўлена Беларускім дзяржаўным музеем гісторыі Вялікай Айчыннай вайны

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.