Gloria victis. Лекцыя і чытанні
У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры працягваецца серыя лекцый Святланы Воцінавай «Да 110-годдзя кнігі Элізы Ажэшкі “Gloria victis”. Паўстанцкі цыкл: ідэя, змест, інтэрпрэтацыя».
Лекцыі праходзяць ў відэа-фармаце, на YouTube-канале музея. Днямі да першай лекцыі — “Дакумент і міф” — выйшла дадаткам у дзвюх частках чытанне ключавога твора цыкла, аднаіменнай з ім навелы “Gloria victis”, перакладзенай на беларускую мову Анатолем Бутэвічам.
Частка першая:
Частка другая:
У лекцыі, прысвечанай гэтаму твору, гаворыцца пра яе як пра міф. Ці можна напісаць твор як рэалістычны і фантастычны адначасова? Аматарка лацінскіх выразаў і антычнай міфалогіі Эліза Ажэшка, пішучы «Глёрыю», стварае парадокс формы і зместу. Яна злучае міфічнае з біблейскім — і… Атаясамленне герояў з персанажамі міфаў гларыфікуе паўстанцаў 1863 года, біблійная фразеалогія і сімволіка гларыфікуюць паўстанне.
Але ў чым яшчэ загадка «Gloria victis»? Пра гэта — у лекцыі:
Расказвае магістр псіхалогіі Наталі Свірыдава.
З пачаткам навучальнага года рэгіструецца і рост захваральнасці на рэспіраторныя інфекцыі.
Хто здолее змяніць гісторыю ці змяніцца пад яе ўплывам?