Вы тут

Дырэктар Бярэзінскай гімназіі: Няма камісій, якія складаюцца з настаўнікаў


Віталь Дудко, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі «Бярэзінская гімназія» Мінскай вобласці:


Перадвыбарная кампанія — гэта перыядычна ўзнікаючы працэс, які дае магчымасць асэнсаваць тое, што было зроблена станоўчага, прааналізаваць тое, што зрабіць не ўдалося, ацаніць бліжэйшыя перспектывы развіцця краіны. Гэта час сутыкнення ідэй, інтарэсаў, поглядаў, меркаванняў. Так было, так ёсць і так будзе.

Мы, выбаршчыкі, больш уважліва, чым звычайна, сочым за актуальнай палітычнай павесткай. Мы менш глядзім футбол або серыялы. Мы чытаем, глядзім, слухаем выступленні вядомых і не вельмі палітыкаў, дзелімся меркаваннямі, дыскутуем. Пад уплывам разнастайных крыніц інфармацыі спрабуем сфарміраваць сваю палітычную пазіцыю і ... знайсці вінаватых.

Сярод гэтых «вінаватых» аказаліся і настаўнікі, якіх выбралі членамі выбарчых камісій. Менавіта гэты «перадавы атрад бяспраўных бюджэтнікаў» падазраецца, не, не падазраецца, а абвінавачваецца ў гатоўнасці фальсіфікаваць вынікі народнага галасавання.

Створаны кімсьці вобраз беспрынцыповага настаўніка, які паддаецца ўплыву кіраўніцтва, з лёгкасцю тыражуецца інтэрнэт-выданнямі і ўкараняецца ў свядомасці абывацеля. Пасты становяцца ўсё больш агрэсіўнымі. Мае калегі паўстаюць перад чытачамі ў вобразе нейкіх цётак, якія бесцырымонна ігнаруюць волю выбаршчыкаў.

Базарная лексіка, адрасаваная настаўніку, маіх калег, канешне, крыўдзіць. Але найбольш небяспечнай з’яўляецца дэманізацыя педагогаў у вачах грамадства. Наўрад ці знойдзецца шмат людзей, якія, прачытаўшы аб негатыўнай ролі настаўніцтва ў правядзенні выбараў, захочуць пазнаёміцца са складам камісій таго ўчастка, дзе збіраюцца прагаласаваць. А вельмі гэтага хацелася!

Акрыйце ўкладку «Выбары» на сайце свайго выканкама, знайдзіце спіс членаў сваёй ўчастковай выбарчай камісіі, паглядзіце кім працуюць і каго прадстаўляюць тут людзі. Няма камісій, якія складаюцца з настаўнікаў! Няма камісій, у якіх настаўнікаў траціна або палова большасці.

У складзе любой участковай камісіі прадстаўлены людзі самых розных прафесій з розных сфер жыцця грамадства. Гэтых людзей не звязваюць вузкапрафесійныя або іншыя інтарэсы, акрамя ўзаемадзеяння па забеспячэнні працэсу галасавання на ўчастках падчас выбараў. Калі вы прыйшлі да іншых вывадаў, то можаце ўслед за моднымі блогерамі зневажаць нас, настаўнікаў. Выбарчы працэс нараджае ў маёй свядомасці вобраз марскога шторму, які палохае людзей незвычайным для іх разгулам. Стыхія заўсёды выносіць на бераг шмат пены. Але нават самы моцны шторм не можа працягвацца бясконца. Як любы працэс, ён мае свой пачатак і канец. Сціхнуць страсці, прападзе брудная пена. Жыццё ўвойдзе ў сваю каляіна. Вельмі хочацца, каб ад гэтага шторму было як мага менш страт і разбурэнняў. У тым ліку, каб не пакутаваў вобраз настаўніка.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».