У будынку сталiчнай ратушы ўчора сабралася больш за 50 маладых мiлiцыянераў. Усе яны — сёлетнiя выпускнiкi Магiлёўскага iнстытута i Акадэмii Мiнiстэрства ўнутраных спраў. Кiраўнiк ГУУС Мiнгарвыканкама Iван Кубракоў уручыў iм службовыя пасведчаннi i табельную зброю. Так пачаўся першы рабочы дзень у лейтэнантаў мiлiцыi — адразу пасля ўрачыстай цырымонii яны адправiлiся на месцы службы.
Лейтэнант Юлiя Суравец заступае на пасаду ўчастковага iнспектара ў Першамайскiм РУУС сталiцы. Яна скончыла Магiлёўскi iнстытут МУС. Бацька i дзед у Юлii — вайскоўцы. А гэта значыць, што пра асаблiвасцi службы ў сiлавых структурах дзяўчына ведае з першых вуснаў.
— Кожны з нас прайшоў вялiкi шлях, каб атрымаць афiцэрскiя пагоны, — дзелiцца Юлiя. — Што да мяне, то заўжды было жаданне працаваць з людзьмi. А служба ў мiлiцыi дае для гэтага выдатныя магчымасцi. Практыка ў мяне была на месцы будучай службы, дзе i стала канчаткова зразумела, што гэта маё.
Звяртаючыся да выпускнiкоў, Iван Кубракоў зазначыў, што мiнская мiлiцыя — гэта флагман органаў унутраных спраў усёй краiны.
— Тут вельмi цяжка служыць, але ў той жа час вельмi ганарова. Людзi, якiя прайшлi службу ў ГУУС Мiнгарвыканкама, могуць працаваць у любым падраздзяленнi краiны i будуць лiчыцца там найлепшымi супрацоўнiкамi. На iх кладзецца велiзарная нагрузка. I вы гэта адчуеце, папрацаваўшы хоць паўгода.
Iван Кубракоў таксама дадаў, што заўжды сустракаецца з маладымi афiцэрамi.
— Яны ў любы час, папярэдзiўшы свайго кiраўнiка (субардынацыю ў органах унутраных спраў нiхто не адмяняў), могуць прыйсцi да начальнiка ГУУС з нейкiмi прапановамi або праблемамi. Гэтыя супрацоўнiкi будуць праходзiць службу ў розных падраздзяленнях. Лейтэнантам, якiя сёння сабралiся ў ратушы, трэба будзе абараняць нашых грамадзян ад злачынных замахаў. I я ўпэўнены, што яны ўсе да гэтага гатовыя.
Валяр'ян ШКЛЕННIК
Спачатку былі... словы.
8 снежня споўнілася 32 гады з дня ўтварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Фактар еўразійскай бяспекі і яе неад’емны элемент.
«Галоўная задача „Беларусь 5“ — паказваць беларускаму гледачу беларускі спорт».