Вы тут

З мая па ліпень БЧ аформіла звыш 420 тыс. электронных білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі


З мая па ліпень бягучага года Беларуская чыгунка аформіла звыш 420 тыс. электронных білетаў на цягнікі з нумараванымі месцамі, гаворыцца на сайце БЧ.


За тры месяцы пашыранай паслугай па электроннай рэгістрацыі на цягнікі скарысталіся больш за 18 тыс. пасажыраў. Паслуга ўключае магчымасць куплі электроннага білета з рэгістрацыяй не пазней чым за 20 хвілін да адпраўлення са станцыі пасадкі пасажыра на ўсім маршруце цягніка. Раней пры куплі білета праз інтэрнэт электронная рэгістрацыя была недаступная, і патрабавалася звярнуцца ў білетную касу.

У БЧ адзначаюць запатрабаванасць у пасажыраў магчымасці папярэдняй аплаты за карыстанне пасцельнай бялізнай. Паслугу прадастаўляюць па жаданні пасажыра пры афармленні электронных білетаў у вагонах класа купэ, плацкарт і «СВ» на цягніках міжрэгіянальных ліній. З мая па чэрвень 2020 года ёю скарысталіся звыш 20 тыс. чалавек.

Акрамя таго, з 10 чэрвеня аформіць электронны білет на цягнікі з ненумераваны месцамі можна на сайце перавозчыка і ў мабільным дадатку «БЧ. Мой цягнік », паказаўшы замест нумара пашпарта нумар мабільнага тэлефона пасажыра. Такая функцыя даступная для абанентаў усіх беларускіх мабільных аператараў.

Прэв’ю: ont.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».