Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, старшыня Беларускай рэспубліканскай калегіі адвакатаў Віктар ЧАЙЧЫЦ сустрэўся з калектывам гандлёва-забаўляльнага цэнтра Gallerіa Mіnsk СТАА «Галерэя Канцэпт».
Як паведамляе прэс-служба верхняй палаты парламента, на сустрэчы людзі агучылі шэраг праблемных пытанняў, якія датычацца ўцяплення кватэр пасля выкананага капітальнага рамонту, агароджы дзіцячых пляцовак побач з парковачнымі зонамі, арганізацыі стыхійных парковак аўтамабіляў у неналежных месцах, прыборкі дваровых тэрыторый. Прагучалі нараканні на недастатковае інфармаванне грамадзян пра месцы, дзе можна здаць тэст на COVІD-19, просьбы навесці парадак на платных паркоўках у цэнтры Мінска, а таксама арганізаваць кантроль за выкананнем заявак камунальнай службай 115.
Што датычыцца ўзмацнення адказнасці за няправільную паркоўку ў цэнтры Мінска, то Віктар Чайчыц запэўніў: сітуацыя ўзятая на кантроль парламентарыямі, у перспектыве будзе распрацаваны праект прапаноў для накіравання ў Палату прадстаўнікоў.
— Перад камунальнай службай 115 неабходна дакладна вызначаць узніклую праблему. У выпадку неабходнасці вы можаце ўдакладніць кантактныя даныя аператара, які прымае вашу заяўку, а таксама персанальны нумар заяўкі для далейшага кантролю за яе выкананнем, — растлумачыў сенатар.
Прэв'ю: newsbel.by
Ці прынята ў нас дарыць «мільён алых руж» каханай?
Напярэдадні Міжнарожнага жаночага дня Белаларускі саюз жанчын і канцэрн «Беллегпрам» правялі святочнае мерапрыемства «Настрой — Вясна».
Людзі стаміліся ад лакдаўну і беспрацоўя і выходзяць на пратэсты, а надзея перамагчы пандэмію ўсеагульнай вакцынацыяй, падобна, растае на вачах: прэпараты па-ранейшаму недаступныя ўсім ахвотным і ў найбліжэйшы час сітуацыя наўрад ці зменіцца.
Іна Калечыц — першы і пакуль адзіны спецыяліст у Беларусі, які займаецца эпіграфікай.