19 верасня, субота

Вы тут

Дэпутат запусціла адмысловы флэшмоб па просьбе сваіх выбаршчыкаў


Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Вольга Петрашова запусціла інтэрнэт-флэшмоб пад назвай #БеларусьПачынаеццазМяне. Ідэя рэалізаваная па просьбе выбаршчыкаў Магілёўскай-Кастрычніцкай акругі № 86.


Народная абранніца паведаміла, што цяпер яе графік запоўнены паездкамі па прадпрыемствах і ўстановах акругі. На мінулым тыдні яна наведала каля 30 працоўных калектываў.

— Традыцыйна маю зносіны з людзьмі на месцах, аднак актыўная электаральная кампанія змяніла вектар тэм на цяперашнюю сітуацыю ў краіне. Ідэя інтэрнэт-акцыі была прапанавана ў час размовы з простымі грамадзянамі Беларусі: настаўнікамі, урачамі, работнікамі заводаў, сферы ЖКГ, бізнесам і моладдзю. Людзі на месцах хацелі выказаць свае думкі. Яны самі запісалі відэа, у якім агучылі ўласнае стаўленне да таго, як важна шанаваць тое, што сёння мы маем, — адзначыла парламентарый.

Удзельнікі флэшмобу — людзі, як правіла, непублічныя.

— Работнікі бюджэтнай сферы, рэальнага сектара эканомікі — тыя, хто самааддана працуе на карысць сваёй сям'і, горада і краіны. Менавіта такое стаўленне чалавека да сваіх абавязкаў на рабочым месцы робіць краіну мацнейшай і дазваляе дамагчыся новых вышынь у прамысловасці, эканоміцы, адукацыі і іншых галінах у будучыні. Сёння можна паўсюдна крытыкаваць усё, не прапануючы нічога наўзамен. А можна паслядоўна і вынікова ўдзельнічаць у вырашэнні надзённых праблем не словам, а справай, — падкрэсліла Вольга Петрашова.

У флэшмобе #БеларусьПачынаеццазМяне ўжо паўдзельнічалі магіляўчане розных прафесій. Водгукі і словы падзякі, прызнання ў любові да Беларусі створаны на рабочых месцах людзьмі з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Іх відэа яны прасілі аб'яднаць у адно. Зараз яго можна ўбачыць у сацыяльных сетках депутата. Да акцыі далучаюцца новыя ахвотныя, якія дасылаюць відэазвароты і просяць апублікаваць іх у сацыяльных сетках пад хэштэгам #БеларусьПачынаеццазМяне.

Паводле БелТА

Прэв’ю: hype.tech

Загаловак у газеце: Беларусь пачынаецца з мяне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

«А аднойчы нашу аператарку запрасілі замуж па тэлефоне». Чым жыве кантакт-цэнтр «Белпошты»?

«А аднойчы нашу аператарку запрасілі замуж па тэлефоне». Чым жыве кантакт-цэнтр «Белпошты»?

Тры кароткія лічбы — 154. Гэта нумар кантакт-цэнтра «Белпошты». Яго набіраюць тыя, хто сутыкаецца з пытаннямі датычна паслуг, якія аказваюць паштавікі. За кожным з такіх званкоў стаіць свая гісторыя.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.