Вы тут

Запрашаем на «Вяселле ўсляпую»


На наступным тыдні 6 жніўня ў эфіры тэлеканала «Беларусь 2» выйдзе чарговы сезон рэаліці-шоу «Вяселле ўсляпую».


Удзельнікі праекта зноў зробяць крок насустрач каханню, бо гэтае пачуццё патрэбна кожнаму незалежна ад статусу і прафесійнага поспеху. Мы ўбачым мужчын і жанчын, якія зрабілі сябе, абаранілі доктарскія дысертацыі, пераадолелі ўсё на шляху да кар'ернага росквіту, але засталіся без галоўнага — без сваёй другой палавінкі. Па-ранейшаму застануцца нязменнымі і ўмовы шоу: на працягу тыдня маладая пара жыве як сям'я і правярае сваю сумяшчальнасць з дапамогай выпрабаванняў і эксперыментаў. Паводле задумкі аўтараў праграмы, усё гэта павінна дапамагчы мужчыну і жанчыне лепш спазнаць адно аднаго, а таксама пазбавіцца ад уласных комплексаў і памылак мінулага.

Дапамагаць ім будуць псіхолагі і лайф-коўчы. А потым удзельнікі прымуць канчатковае рашэнне — вярнуць пярсцёнкі або працягваць адносіны па-за межамі праекта. Глядзіце першы выпуск 6 жніўня ў 21.15 на «Беларусь 2».

Алена ДРАПКО

Фота Белтэлерадыёкампаніі

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.