Вы тут

Тэлемаршрут, які дазволіць з новага ракурсу ацаніць жыццё нашай краіны


Лета — самы спрыяльны час для новых адкрыццяў, няхай сабе і асабістага маштабу. Прапануем вам тэлемаршрут, які дазволіць на наступным тыдні пазнаёміцца з біяграфіямі і творчасцю вядомых беларускіх творцаў, пачаць гатаваць (натхніўшыся каларытам замежных страў), а таксама, магчыма, з новага ракурсу ацаніць жыццё нашай краіны.


«Беларусь 3» ушануе памяць мэтраў айчыннага музычнага мастацтва

У чацвер, у 12.55 асаблівай часткай эфіру сацыякультурнага тэлеканала стане паказ дакументальнага фільма «Я песен не считаю... Ігар Лучанок», знятага Белтэлерадыёкампаніяй у 2018 годзе да юбілею Ігара Міхайлавіча (дзень нараджэння майстра акурат 6 жніўня). Адразу пасля біяграфічнай стужкі ў 13.30 гледачоў чакае канцэртная праграма з твораў Ігара Лучанка «Мелодыя лёсу», упершыню прадстаўленая Нацыянальным акадэмічным канцэртным аркестрам Беларусі пад кіраўніцтвам прафесара Міхаіла Фінберга на фестывалі беларускай песні і паэзіі «Маладзечна-2018».

Пятнічны эфір 7 жніўня (у гэты дзень спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння музыказнаўца-фалькларыста, народнага артыста БССР Генадзя Цітовіча) раскажа пра жыццё творцы ў аўтарскай праграме Уладзіміра Арлова «Люблю і памятаю», якая выйдзе ў 12.50, а ў працяг аповеду — у 13.35 — прагучыць канцэрт Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору імя Г. І. Цітовіча пад кіраўніцтвам прафесара Міхаіла Дрынеўскага.

У «Пагоню за смакам» запрашае «Беларусь 2»

Кулінарнае трэвел-шоу стартуе ў эфіры ў нядзелю 9 жніўня ў 12.25. Вядучыя праекта шэф-кухар Марк Стацэнка і Ірына Часнакова пазнаёмяць тэлеаўдыторыю з гастранамічнымі сакрэтамі ў розных краінах свету. Неяк у кухара з'явілася ідэя адкрыць рэстаран з незвычайным меню, дзе былі б прадстаўлены стравы з многіх куточкаў планеты. Кожная з іх — не проста ежа, а сапраўдны талісман, здольны падарыць прыгажосць, шчасце і росквіт. Але бяда ў тым, што Марк баіцца лётаць, таму яго будзе выручаць папулярная актрыса, тэле- і радыёвядучая Ірына Часнакова, гатовая любой цаной дапамагчы свайму шэфу. Яна без роздумаў адпраўляецца ў самыя аддаленыя месцы планеты, каб здабыць легендарныя і таямнічыя рэцэпты.

Сярод краін, у якіх тэлегледачы пабываюць разам з вядучай, — Ізраіль, Марока, Малайзія, Фінляндыя, Іспанія, Грэцыя, Турцыя, Францыя, Партугалія, Харватыя і іншыя. І там пад кіраўніцтвам славутых калег Марка яго напарніца навучыцца гатаваць стравы нацыянальнай кухні, нават калі для гэтага ёй давядзецца з'есці пчалу, жывога васьмінога, пазмагацца з тыграм і паглядзець у вочы каралеўскай кобры. У фінале яе сувядучы праверыць кожны са здабытых рэцэптаў.

А на «Сталічным тэлебачанні» аналізуем «Свой шлях»

Пад такой назвай тут нядаўна распачалі паказ цыкла дакументальных фільмаў. Паводле задумы аўтараў, нас чакае аўтарскі погляд на жыццё і развіццё Беларусі за гады яе незалежнасці. Тут не застанецца незаўважаным нічый унёсак у агульную справу — ці ты супрацоўнік прадпрыемства, ці артыст або паспяховы спартсмен. Якіх перамен дасягнула наша краіна за часы свайго суверэнітэту і якімі здабыткамі і дасягненнямі можа ганарыцца — пра гэта тэлегледачы змогуць даведвацца з выпуску ў выпуск ды разважаць разам з журналістамі тэлеканала пра значнасць, каштоўнасць таго, што маем сёння. Кожная серыя спецпраекта паказвае палітру жыцця і развіцця ў розных сферах. Бо за пераменамі заўсёды стаяць адказныя рашэнні, прафесіяналізм і лёсы людзей, якія маюць да іх дачыненне. У наступных выпусках мы ўбачым аповед пра эканамічную, палітычную сферы. На сайце тэлеканала і на афіцыйным ютуб-канале можна ўбачыць фільмы пра культурны росквіт і пра тое, як змянілася сталіца Беларусі за два з паловай дзесяцігоддзі.

Алена ДРАПКО

Фота CTV.BY; vokrug.tv

Загаловак у газеце: Прапазіцыя, ад якой не адмаўляюцца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».