Вы тут

«Для перамен у грамадстве ў нас ёсць усе інструменты, якія дазваляюць гэта рабіць цывілізаваным шляхам»


Начальнік прэс-службы ўнутраных войскаў МУС падпалкоўнік Уладзімір Пархомцаў:


— Што такое ўнутраныя войскі, я ўбачыў у 2000 годзе. Тады ў мяне быў погляд салдата, пазней — афіцэра. Увесь гэты час мая ацэнка не толькі ўнутраных войскаў, але ў цэлым жыцця, палітыкі дзяржавы пэўным чынам трансфармавалася, бо набываліся вопыт і веды. З узростам непазбежна змяняецца наша ўспрыманне наваколля і саміх сябе. Гэта ўласцівасць развіцця. 

Унутраныя войскі за гэты час таксама развіваліся ў адпаведнасці з часам. За 20 гадоў змянілася вельмі шмат. Змянілася іх аблічча: ад салдата да афіцэра. Маю на ўвазе падбор асабовага складу на тэрміновую ваенную службу, работу кадравага апарату з ваеннаслужачымі, якія праходзяць службу па кантракту, з афіцэрамі... Усюды ёсць змены.

Самыя відавочныя — форма адзення, умовы пражывання прызыўнікоў, экіпіроўка, узбраенне, тэхніка.

Тое ж самае адбываецца з дзяржавай. Нішто не стаіць на месцы. У пачатку 2000-х гадоў мы карысталіся пейджарамі, потым з’явіліся мабільныя тэлефоны, цяпер мы не уяўляем сваё жыццё без інтэрнэту. Змены закранаюць усе сферы. Нешта прыходзіць раней, нешта — пазней, але несумненна мы крочым наперад.

Не змяніліся ва ўнутраных войсках адносіны да людзей і да салдата тэрміновай службы. Па-ранейшаму жорсткімі засталіся адносіны да парушэнняў статутных правілаў узаемаадносін. На сёння можна смела заяўляць пра тое, што гэта праблема вырашаная. І гэта вялікі плюс. 

Летась быў прыняты указ, якім падтрымліваюцца ваеннаслужачыя, якія праходзяць тэрміновую службу. Камандаванне імкнецца забяспечыць быт ваенных, дзяржава ў гэтым дапамагае. 

Ну а мацярам, вядома, важна, што іх сыны ў арміі пасталеюць, ператворацца ў сапраўдных мужчын, якія ўмеюць адказваць за сябе, за свае словы, учынкі, і што самае важнае — вернуцца жывымі і здаровымі. Гэта вельмі каштоўна. 

Зараз у грамадстве гучыць заклік да пераменаў. У пераменах як такіх няма нічога дрэннага. Справа ў іншым. Калі я хачу змяніць, скажам, сваю машыну, я еду на рынак, вызначаю, за колькі магу яе прадаць, якую магу купіць іншую, прыцэньваюся, альбо еду ў аўтасалон, афармляю крэдыт ці адразу купляю новую. Але ні ў якім разе не іду на вуліцу, не разбіваю на бліжэйшым перакрыжаванні шкло аўтамабіля, каб дастаць з яго кіроўцу і забраць у яго машыну. Ні ў якім разе не хаджу па дварах і не адчыняю чужыя машыны, не рву правады, не уганяю іх на продаж. Чаму? Таму што гэта — злачынства. Таму, лічу, для перамен у грамадстве, у дзяржаўным ладзе ў нас ёсць Канстытуцыя, заканадаўства, усе інструменты, якія дазваляюць гэта рабіць цывілізаваным шляхам. Інакш гэта — злачынства. І як чалавек, і як ваенны я буду абараняць іншых грамадзян ад злачынцаў.

Выбар рэдакцыі

Спорт

Чым жыве баранавіцкі хакей на траве і чаго яму не хапае для поўнага шчасця

Чым жыве баранавіцкі хакей на траве і чаго яму не хапае для поўнага шчасця

Баранавічы славяцца не толькі чыгункай, авіязаводам і шматлікімі прадпрыемствамі, але і хакеем на траве.

Грамадства

Чаму ў гэтым эпідсезоне варта абавязкова прышчапіцца?

Чаму ў гэтым эпідсезоне варта абавязкова прышчапіцца?

Масавая кампанія па вакцынацыі ад грыпу распачата сёлета ў краіне з сярэдзіны верасня.