19 верасня, субота

Вы тут

Адна з самых вялікіх плошчаў у Еўропе знаходзіцца ў Віцебску


Віцебская плошча Перамогі, што на беразе Заходняй Дзвіны, стала сімвалам прыемных горадабудаўнічых навацый за апошнюю чвэрць стагоддзя. Яна ўражвае ўсіх, хто ўпершыню знаходзіцца на малой радзіме Марка Шагала, і стала месцам, куды тутэйшым хочацца вярнуцца, каб прагуляцца і запрасіць з сабой гасцей з іншых гарадоў, краін.


Віцебск, дарэчы, па старажытнасці саступае толькі Полацку — заснаваны ў 974 годзе. І плошча — сімвал развіцця абласнога цэнтра, які не адстае ад часу. Гэтая частка горада знаходзіцца на перакрыжаванні вуліц Леніна, Чарняхоўскага і Маскоўскага праспектаў. Таксама тут перасякаюцца дзве аўтамабільныя магістралі: Кіеў—Ленінград і Масква—Рыга. Плошча — адна з візітовак краіны.

Яе галоўным элементам з'яўляецца мемарыяльны комплекс у гонар герояў Вялікай Айчыннай вайны — манумент воінам-вызваліцелям, партызанам і падпольшчыкам Віцебшчыны і вечны агонь.

Плошча — эпіцэнтр правядзення не толькі свята Перамогі, але і іншых маштабных мерапрыемстваў: Дня Незалежнасці, свята горада, парадаў, урачыстых мітынгаў, прафесійных дзён ратавальнікаў, вайскоўцаў. Праводзяцца тут і спартыўныя спаборніцтвы. Падчас міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» на плошчы выступаюць не толькі самадзейныя, але і прафесійныя артысты, музыканты. Сцэну можна задзейнічаць у любы момант.

Плошча Перамогі, якая была створана ў 1960—1970-я гады, і сёння ўражвае сваімі памерамі: яна займае каля 16,5 гектара. Гэта больш, чым яшчэ недзе ў краіне. Даўжыня яе — 380 метраў, шырыня — 190, а перыметр — 1140. Яна адна з найбуйнейшых не толькі ў Еўропе, але і ў свеце.

Ініцыятарам рэканструкцыі плошчы стаў тагачасны старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Косінец. Маштабныя работы распачаліся каля дзесяці гадоў таму. Не сакрэт, што немалая колькасць гараджан была супраць гэтага. Але калі работы былі завершаны, такіх людзей паменшала. З часам старажылы яшчэ больш упэўніліся, што новы выгляд плошчы Перамогі — вельмі добрае змяненне.

Тады абнавілі і два галоўныя фантаны. Замест яшчэ аднаго старога ў іншым баку ўладкавалі новыя з падсветкай. На плошчы з'явіліся вялікія экраны. Капітальны рамонт з мадэрнізацыяй правялі і ў падземным пераходзе. Уваходы туды нагадваюць спускі ў метро.

Побач з плошчай Перамогі стварылі цудоўны парк Пераможцаў, у якім дзейнічае выстаўка
ваеннай тэхнікі, у тым ліку і ваенных часоў.

Заўсёды пры добрым надвор'і запатрабаваныя ў парку арэлі, каруселі, вышка для ахвотных скокнуць з парашутам. Дарэчы, некалькі гадоў таму тут усталявалі помнік, прысвечаны віцебскім дэсантнікам.

Вельмі шмат наведвальнікаў у вулічных кавярнях парку, каля часовых пунктаў харчавання, імправізаванай палявой кухні.

У найбліжэйшай перспектыве на плошчы можа з'явіцца яшчэ адзін аб'ект — кола агляду. З вышыні можна будзе як на далоні ўбачыць надзвычай прыгожы горад. Такім чынам, месца для сямейнага адпачынку стане яшчэ больш прыцягальным для гараджан і гасцей старажытнага Віцебска.

У вячэрні і начны час, калі тэрыторыя асвятляецца пражэктарамі і ліхтарамі, плошча Перамогі выглядае сапраўды маляўніча. Вачэй не адарваць ад асвятлення — ад мноства фарбаў і адценняў. Відовішча зачароўвае!

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Як і чым жыве колішняя «памідорная сталіца» Беларусі?

Каб адчуць, чым organіc food адрозніваецца ад звыклых для сучаснага гараджаніна прадуктаў, дастаткова пакаштаваць памідоры ў Савічах і параўнаць іх з таматамі з гіпермаркета.

Грамадства

«А аднойчы нашу аператарку запрасілі замуж па тэлефоне». Чым жыве кантакт-цэнтр «Белпошты»?

«А аднойчы нашу аператарку запрасілі замуж па тэлефоне». Чым жыве кантакт-цэнтр «Белпошты»?

Тры кароткія лічбы — 154. Гэта нумар кантакт-цэнтра «Белпошты». Яго набіраюць тыя, хто сутыкаецца з пытаннямі датычна паслуг, якія аказваюць паштавікі. За кожным з такіх званкоў стаіць свая гісторыя.

Грамадства

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Юркевіч: Мы будзем развіваць перш за ўсё паштаматы

На працягу многіх дзесяцігоддзяў пошта асацыіравалася з традыцыйным наборам паслуг — лістамі, пасылкамі, газетамі, пенсіямі... Але сучасныя тэхналогіі ўсё больш уваходзяць у наш побыт.