Вы тут

Сацыяльныя сеткі — зло або яго сродак?


Сёння ў Міністэрства ўнутраных спраў дастаткова рэсурсаў і сродкаў, каб выяўляць адміністратараў, карыстальнікаў месенджараў, якія дазваляюць сабе ў сетцы Інтэрнэт, публічных акаўнтах пакідаць абразы ў адносінах грамадзян — пра гэта заявіла Вольга ЧАМАДАНАВА, начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС на круглым стале Беларускага саюза жанчын «У сецях сацыяльных сетак».


«Шэраг такіх заяў у нас былі і ёсць на разглядзе. Вызначаны асобы, якія прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, і ёсць асобы, у дачыненні да якіх распачаты крымінальны працэс. Паверце, гэта ніхто не пакіне без увагі і асабліва сёння ў гэтым кірунку ведамства максімальна актывізавала намаганні», — расказала Вольга Чамаданава. Прадстаўніца МУС адзначыла, што за шматлікімі праектамі стаяць медыйныя агенцтвы, якія забяспечваюць тэхнічную падтрымку і прасоўваюць дэструктыўныя каналы.

Арганізатар і мадэратар чарговай сустрэчы БСЖ Лілія Ананіч, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, намеснік старшыні Беларускага саюза жанчын звярнула ўвагу, што з часам сацыяльныя сеткі сталі выкарыстоўвацца паліттэхнолагамі ў сваіх мэтах, і па выніках іх задачы не заўсёды супадаюць з інтарэсамі грамадства. «Чаму Беларускі саюз жанчын бярэ гэтую тэму ў абмеркаванне? Таму, што сацыяльныя сеткі выкарыстоўваем і мы самі, і нашы дзеці. Там фарміруюцца сёння і погляды, і палітычныя перавагі, — дадала парламентарый. — Вельмі лёгка трапіць у пастку сетак, лозунгаў, але не заўсёды яны супадаюць з каштоўнасцямі як развіцця кожнай асобнай сям'і, так і развіцця краіны ў цэлым».

Вадзім ГІГІН, дэкан факультэта філасофіі і сацыяльных навук Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта паведаміў, што сацыяльныя сеткі і камунікацыя — гэта не зло, а сродак. Што мы зробім з іх дапамогай, залежыць ад чалавека, які імі карыстаецца. Нядаўна факультэт у супрацоўніцтве з універсітэтам «МІТСО» правялі даследаванне аб даверы сродкам масавай інфармацыі і камунікацыі. «У нас упершыню тэлебачанне параўнялася практычна з інтэрнэт-СМІ, і інтэрнэтам у прынцыпе. У нас прыкладна на адным узроўні давер газетам і Тэлеграм-каналам. Асобна выдзяляюцца сацыяльныя сеткі — яны апярэджваюць пакуль «тэлеграмы». Але тут важна, што ў нас велізарная медыянепісьменнасць. Людзі часам не адрозніваюць, што такое інтэрнэт, сацыяльныя сеткі, месенджары», — акцэнтаваў ён.

На яго думку, каб супрацьдзейнічаць негатыўным тэндэнцыям, неабходна актыўна выкарыстоўваць самім гэтыя тэхналогіі, рабіць гэта цікава і прадумана, разумець, што пазітыўная інфармацыя, на жаль, будзе менш папулярная, чым негатыўная і пратэст.

«Мы пакуль спазняемся, тут неабходна рухацца на апярэджванне. Толькі ў нас усе паадкрывалі свае інтэрнэт-парталы, як усё перайшло ў сістэму 2.0 сацыяльных сетак. Як толькі мы прывыклі ў гэтых сацыяльных сетках ствараць групы, тут на змену 2.0 прыйшлі месенджары і сталі сродкам камунікацыі», — канстатаваў Вадзім Гігін і дадаў, што сродкі камунікацыі — толькі адлюстраванне тых грамадскіх настрояў, якія існуюць.

Пра тое, што моладзь сёння ўвогуле не ўспрымае прапаганду ў лоб, казала і Марына ЛЯНЧЭЎСКАЯ, член Пастаяннай камісіі па нацыяльнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў. Як яна падкрэсліла, моладзь успрымае інфармацыю праз вобразы, малюнкі, асацыяцыі, якія размешчаны ў інтэрнэце, і праз такую форму павінны іх навучаць і канструктыву.

Марыя ДАДАЛКА

Прэв’ю: skesov.ru

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.