Вы тут

«Лічу, што і ў маленькім гарадку можна жыць насычана і мець годны заробак»


Лічыць дырэктар мастоўскага прыватнага прадпрыемства «БТК Усход» Алена Чубрык.


Прадпрыемства «БТК Усход», якое мне даводзіцца ўзначальваць, пачалося з сумеснай дзейнасці дзяржаўнай лесагаспадарчай установы і замежнай фірмы. Зараз у нас тры заснавальнікі — два з беларускага боку і адзін — з польскага. Трэба сказаць, што замежныя інвестары без праблем увайшлі ў агульную структуру, у іх не было нейкіх сумненняў ці недаверу. Яны былі задаволены папярэднім супрацоўніцтвам і бачылі ў нас надзейнага партнёра, які выконвае ўсе свае абавязацельствы. 

Што датычыць нейкіх праблем па стварэнні сумеснага прадпрыемства, іх не было. Ніхто не перашкаджаў, наадварот, усе пры магчымасці ішлі насустрач. І законы садзейнічаюць таму, каб такія сумесныя прадпрыемствы ствараліся. Гродзенскі аблвыканкам зарэгістраваў наша прадпрыемства, і на працягу года быў сфарміраваны наш статутны фонд. Важным і спрыяльным фактарам стаў уваход у свабодную эканамічную зону «Гроднаінвест». Ільготныя ўмовы дазволілі замежнаму інвестару ўкладваць больш значныя сродкі ў развіццё вытворчасці. Такім чынам было выдаткавана больш за 3 млн еўра. У рамках праграмы развіцця малых гарадоў нас падтрымлівала і раённая ўлада. Дзякуючы гэтаму, а таксама намаганням усяго калектыва, прадпрыемства трывала стаіць на нагах.

Мы займаемся экспартам прадукцыі дрэваапрацоўкі, у тым ліку, паліўных энэргетычных трэсак. Актыўныя пакупнікі — гэта нашы замежныя суседзі — Польшча і Літва. З беларускім бокам мы працуем па аказанні паслуг па лесанарыхтоўках. Для гэтага выкарыстоўваем чатыры спецыяльныя сучасныя комплексы. Тое, што наша прадпрыемства паспяхова працуе, вельмі важна для раёна. Гэта і працоўныя месцы, і падаткі, якія ідуць і ў мясцовы бюджэт. У нас працуе больш за 60 чалавек, якія атрымліваюць даволі высокую заработную плату — амаль 1700 рублёў. Адпаведна і адлічэнні ў казну таксама даволі значныя, у тым ліку ў фонд сацыяльнай абароны. Зараз мы заключылі новы інвестыцыйны дагавор з СЭЗ і ўжо ў наступным годзе будзем пашыраць вытворчасць, шукаць новыя магчымасці для развіцця, у тым ліку ўзмацняць матэрыяльную базу. Сёлета мы ўпарадкавалі новую пагрузачную пляцоўку, што патрабавала значных укладанняў. Таксама ствараем камфортныя бытавыя і вытворчыя ўмовы для работнікаў, бо наша прадпрыемства працуе кругласутачна. 

Сама я родам з Маладзечна, але тут, у Мастах, выйшла замуж і жыву ужо 25 год. За гэты час горад стаў мне родным. Тут вырас мой сын. Масты, на мой погляд, унікальны горад. Гэта месца для тых, хто любіць і цэніць прыроду, і разам з тым, тут ёсць уся неабходная інфраструктура — і для выхавання дзяцей, і для развіцця, і для працы. Ты нібы жывеш у цывілізацыі, а праз 15 хвілін — ужо лес, рака. Дарэчы, Масты вядомы самым доўгім у Беларусі пешым падвясным мастом, які пракладзены праз Неман. Сюды часта прыязджаюць турысты. Лічу, што і ў невялікім гарадку можна жыць насычана, дастойна, імкнуцца да рэалізацыі сваёй мэты і здзейсніць яе. 

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.