Міністэрства па надзвычайных сітуацыях узнагародзіла журналістаў, якія асвятляюць дзейнасць беларускіх ратавальнікаў. Цырымонія прайшла ў пятніцу ва Універсітэце грамадзянскай абароны. Пераможцы атрымалі граматы і каштоўныя падарункі. Іх уручыў асабіста міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка.
У намінацыі «Найлепшы праект» ганаровае першае месца заняў звяздоўскі цыкл «Жывіце ў бяспецы», які на старонках газеты вядзе Валяр'ян Шкленнік.
— У нашай справе самае галоўнае — гэта не дапускаць інфармацыйнага вакууму, — адзначыў Уладзімір Вашчанка. Калі сёння своечасова не даць аб'ектыўную інфармацыю, то адразу ж пойдуць чуткі, пачнуцца спрэчкі. А пасля давядзецца апраўдвацца. Таму я ўдзячны журналістам за ўзаемадзеянне і аб'ектыўнасць. Канешне, ёсць пэўныя пытанні, якія трэба вырашаць і паляпшаць. Але на прыкладзе нашай службы бачны клопат дзяржавы аб людзях. Ёй зайздросцяць некаторыя калегі з іншых краін. І на сусветных пляцоўках адкрыта выказваецца думка, што ў Беларусі створана адна з наймацнейшых выратавальных службаў свету.
Ул. інф.
На другасным рынку жыллё працягвае таннець (у глабальным плане без перапынкаў) ужо з верасня мінулага года.
25 лютага адзначаецца 150-гадовы юбілей Лесі Украінкі...
Няўжо гэтую цяжкую хваробу так лёгка абвесці вакол пальца?
Мода вясны — 2021 прапануе некалькі глабальных кірункаў: мінімалізм, унісекс і 1990-я.