Вы тут

Пачаліся Беларускія лёгкаатлетычныя гульні


У Мінску стартавалі Беларускія лёгкаатлетычныя гульні. З 31 ліпеня па 2 жніўня спартсмены павінны былі спаборнічаць на алімпійскім стадыёне ў Токіа. Паказваць высокія вынікі і ставіць рэкорды прыйшлося дома. Чэмпіянат Беларусі стаў галоўным турнірам для нашых лёгкаатлетаў і замяніў Алімпійскія гульні, перанесеныя на наступны год.


Свята лёгкай атлетыкі выйшла ў горад. 28 ліпеня на пляцоўцы каля Палаца спорту адбыліся спаборніцтвы па штурханні ядра. «Мы падышлі творча і пастараліся стварыць спартыўную, святочную атмасферу. Штурханне ядра - спецыфічны від спорту. І вельмі прыемна, што людзі прыйшлі паглядзець спаборніцтвы, падтрымаць спартсменаў і проста добра правесці час», - адзначыў старшыня федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі. Пераможцам у штурханні ядра Алёне Дубіцкай і Аляксею Нічыпару такі фармат спаборніцтваў прыйшоўся па душы.

Афіцыйны старт Беларускім лёгкаатлетычным гульням быў дадзены 31 ліпеня на нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама».

«Мы ўсе засумавалі па спаборніцтвах. Год таму мы адчувалі на «Дынама» выдатныя эмоцыі ад выступаў нашых спартсменаў. Я ўпэўнены, што сёння мы зможам атрымаць эмоцыі не горшыя. Мы ўпэўненыя, што беларускія атлеты на працягу гэтых трох дзён прадэманструюць высокія вынікі», - адзначыў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук.

У першы дзень спаборніцтваў было разыграна 11 камплектаў узнагарод: 3000 м з перашкодамі, 1500 м, 100 м, спартыўная хада 10 000 м, штурханне молата, скачкі ў вышыню сярод мужчын. Таксама ў першых відах праграмы выступяць шматборцы.

Зоркай вечара стаў скакун у вышыню Максім Недасекаў. Спаборніцтвы ён пачаў з вышыні 2,10 метра. Затым скарыў 2,25 м. Перамогу Максіму прынёс скачок на 2,30 метраў. Спробы скокнуць на 2,33 і 2,36 апынуліся няўдалымі. Выступам Максім аказаўся задаволены:

«Я вельмі здзівіўся свайму выніку. 2.25 і 2.30 узяў пры дапамозе публікі. Мне хацелася парадаваць гледачоў, тым больш на трыбунах былі мае родныя, сябры. Я адчуваў вялікую падтрымку».

Арганізатары падрыхтавалі і забаўляльную праграму. Знакамітыя беларускія лёгкаатлеты праводзяць аўтограф-сесіі. Беларускія лёгкаатлетычныя гульні працягнуцца 1 і 2 жніўня.

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Ганны ЗАНКАВІЧ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.