Вы тут

Ігар Марзалюк: Нам вельмі хацелася б павагі, адэкватных адносін да нас і павагі нашага суверэнітэту


Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па адукацыі, культуры і навуцы Ігар МАРЗАЛЮК:


«Грамадзяне Беларусі могуць мець розныя вобразы будучыні краіны, розныя геапалітычныя ў іх могуць быць прыхільнасці, рэаліі — некаму хочацца на Захад, некаму — на Усход, некаму падабаецца, як мне, шматвектарная палітыка. Але ў любым выпадку ёсць людзі, якія думаюць пра Беларусь, нават калі яны нязгодныя з уладай, нават калі яны апелююць да нейкіх нюансаў...

Беларуская дзяржава — яна будзе, я ўжо неаднойчы казаў, да прышэсця Хрыстовага. І хай ніхто не думае, што можна здаць, каланізаваць, знішчыць, затаптаць альбо хапнуць гэтую «зялёную паляну», як яны кажуць. Я разумею, што камусьці муляюць 110 мільярдаў долараў актываў, якія яшчэ не ўжытыя, не з’едзеныя, не спісаныя, не прададзеныя. Але я настойліва рэкамендаваў бы ўсім тым, хто нам хоча «дапамагчы», займацца гуманітарнымі акцыямі на сваёй этнічнай тэрыторыі, а мы неяк разбяромся самі.

...Беларусь заўсёды была верным саюзнікам Расійскай Федэрацыі і астатніх. Мы заўсёды выконвалі абавязацельствы, якія бралі на сябе. Усе нашы прэтэнзіі зводзяцца толькі да аднаго — роўнасць умоў, роўнасць канкурэнцыі і выкананне абавязацельстваў, якія ўзялі нашы партнёры. Нам вельмі хацелася б павагі, адэкватных адносін да нас і пашаны нашага суверэнітэту. Павагі да нас як да суб’екта права, да паўнацэннай усходне-славянскай нацыі, да саюзніка і партнёра, які ніколі не рабіў подласці, не абражаў... Трэба разумець, што ў нашай бажніцы свечку ніхто папраўляць не будзе — мы яе паправім самі.

Людзі ў нашай краіне даражэй за грошы, дзяржава даражэй за эфектыўныя продажы эфектыўнымі менеджарамі».

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Што такое цыркадныя рытмы чалавека і як яны на нас уплываюць?

Разбіраемся разам з урачом па медыцынскай прафілактыцы.