Вы тут

Танкер з азербайджанскай нафтай для Беларусі прыбудзе ў порт Адэсы 4-5 жніўня


Чарговы танкер нафты ад дзяржаўнай нафтавай кампаніі Азербайджана SOCAR для Беларусі прыбудзе ў порт Адэсы 4-5 жніўня, паведаміў БЕЛТА прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.


«2 жніўня з Супсы (порт у Грузіі. — Заўвага БЕЛТА) выйшаў танкер з 85 тыс. т азербайджанскай нафты. Прыбыццё ў порт Паўднёвы чакаецца 4-5 жніўня», — паведаміў Аляксандр Цішчанка.

SOCAR сёлета паставіла беларускаму канцэрну «Белнафтахім» пяць партый нафты агульным аб’ёмам каля 420 тыс. т праз порт Адэсы і нафтаправод Адэса — Броды на Мазырскі НПЗ. Старшыня канцэрна «Белнафтахім» Андрэй Рыбакоў паведамляў, што SOCAR у бягучым годзе можа паставіць у Беларусь да 1 млн т нафты.

У жніўні Беларусь таксама павінна атрымаць другую партыю нафты з ЗША. Танкер з 80 тыс. т нафты гатунку White Eagle Blend чакаюць у Клайпедзе 6-8 жніўня. З Клайпеды на нафтаперапрацоўчы завод «Нафтан» дастаўка будзе весціся чыгуначным транспартам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».