Вы тут

Больш за 880 лясных пажараў адбылося ў краіне з пачатку года


Паводле інфармацыі прэс-службы Міністэрства лясной гаспадаркі, сёлета адбылося ўжо 883 лясныя пажары на плошчы больш за 6,5 тысячы гектараў. Нягледзячы на ​​тое, што колькасць узгаранняў з пачатку гэтага года большая, чым за аналагічны перыяд 2019-га, агульная плошча лясных пажараў на адпаведную дату зараз менш. Гэта сведчыць аб тым, што большасць ачагоў узгарання было ліквідавана на ранняй стадыі.


Больш за ўсё лясных пажараў адбылося на поўдні краіны — у Брэсцкай (325) і Гомельскай абласцях (238). Затым ідуць Мінская (135), Гродзенская (85) і Магілёўская вобласці (75). Менш за ўсё ўзгаранняў было на поўначы краіны — у Віцебскай вобласці (25).

Забароны і абмежаванні на наведванне лясоў дзейнічаюць у 25 раёнах Беларусі. Наведваць лес часова забаронена ў Івацэвіцкім, Бярозаўскім і Пружанскім раёнах Брэсцкай вобласці, а таксама ў Шчучынскім раёне Гродзенскай. Абмежаванні дзейнічаюць у Гродзенскім, Свіслацкім і Слонімскім раёнах. Што датычыцца Мінскай вобласці, наведванне лясоў абмежавана ў 14 раёнах: Вілейскім, Маладзечанскім, Крупскім, Мінскім, Смалявіцкім, Бярэзінскім, Уздзенскім, Нясвіжскім, Клецкім, Слуцкім, Старадарожскім, Салігорскім, Любанскім і Стаўбцоўскім. У Гомельскай вобласці абмежаванні ўведзены ў Акцябрскім, Рэчыцкім, Мазырскім і Ельскім раёнах.

Рашэнні аб увядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюць мясцовыя органы ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях. Абмежаванні ўводзяцца ў выпадку высокага класа пажарнай небяспекі і здымаюцца пры стабілізацыі становішча. Галоўная мэта забаронаў — забяспечыць бяспеку грамадзян, захаванасць іх маёмасці, а таксама ляснога фонду.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: regnum.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».