Вы тут

«Для таго, каб сем’і раслі і множыліся, у Беларусі зроблена ўсё»


Надзея НІКІЦІНА, артыстка Гомельскага дзяржаўнага тэатра лялек, пераможца ХІІ Рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года-2019» у намінацыі «Мацярынская слава»:


Калі маеш амбіцыі, жаданне рухацца, развівацца, будаваць шчасце сваёй сям’і, то, калі ласка, — на Беларусь.

Я служу ў Гомельскім дзяржаўным тэатры лялек вось ужо 20 гадоў. Але для мяне кар’ера задаецца тады, калі дома — надзейны тыл: спакой, павага, любоў...

Дэвіз маёй сям’і — «Пачні з сябе!». Чакаеш змен ад кагосьці ці незадаволены чымсьці, — пакажы прыклад.

У нас з мужам чацвёра дзяцей, дзве двойні. Два сыны скончылі школу, паступілі на бюджэтныя аддзяленні ў ВНУ. Дзве дачкі — падлеткі, актыўна займаюцца спортам. Жывем мы не ў горадзе, а ў сельскай мясцовасці, у аграгарадку Пакалюбічы, што пад Гомелем. Але гэта не стала перашкодай, каб усебакова развіваць дзяцей. Яны маюць магчымасць наведваць спартыўныя гурткі, секцыі, студыі, школу мастацтваў. І ўсё гэта, як для шматдзетнай сям’і, — бясплатна.

Дочкі сур’ёзна займаюцца спартыўнай акрабатыкай. Адзін з сыноў — на акрабатычнай дарожцы, другі — водным пола. І як маці, чые дзеці дамагліся неблагіх спартыўных поспехаў на міжнародным узроўні, магу сказаць, што ў нашай краіне зроблена ўсё, каб развіваць дзіцячы спорт. Для многіх гэта пуцёўка ў жыццё, трамплін да сур’ёзнай спартыўнай кар’еры. Гэта асабліва важна для дзяцей з раёнаў.

Летась мая сям’я стала лаурэатам ІV Рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года — 2019». Такія спаборніцтвы на дзяржаўным узроўні таксама — выдатны матыватар, каб развіваць свае грамадзянскія ініцыятывы, актыўна займацца творчасцю, спортам. І ўсё гэта адной дружнай камандай. З моцных і непераможных сямейных каманд і складаецца моцная, квітнеючая краіна. 

Як любая жанчына, маці, грамадзянка сваёй краіны, я безумоўна за далейшае развіццё! Каб была стабільная падтрымка студэнтаў, навучэнцаў, маладых спецыялістаў, каб аказвалася дапамога маладым бацькам, каб беларускія сем’і раслі і множыліся, на зайзрасць усім.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.