Вы тут

Савет Рэспублікі даў згоду на прызначэнне трох членаў праўлення Нацбанка


Члены Савета Рэспублікі далі згоду на прызначэнне членамі праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Алены Машніной, Дзяніса Гарагляда і Дзмітрыя Мурына, перадае БЕЛТА.


Кожны з іх прайшоў доўгі шлях у банкаўскай сферы і варты таго, каб займаць пасаду члена праўлення Нацыянальнага банка, адзначыла, адказваючы на ​​пытанні журналістаў, старшыня Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Савета Рэспублікі Таццяна Рунец.

Так, начальнік галоўнага ўпраўлення банкаўскага нагляду Алена Машніна прызначаная на другі тэрмін. Дзяніс Гарагляд — начальнік галоўнага ўпраўлення аперацый на фінансавых рынках, Дзмітрый Мурын — начальнік галоўнага ўпраўлення манетарнай палітыкі і эканамічнага аналізу.

Савет Рэспублікі даў згоду на прызначэнне Прэзідэнтам старшыні і членаў праўлення Нацыянальнага банка ў адпаведнасці з законам аб Нацыянальным сходзе. На парадку дня пазачарговай сесіі верхняй палаты парламента таксама ратыфікацыя шэрагу міжнародных дамоваў. У іх ліку выканаўчая праграма паміж урадамі Беларусі і Егіпта аб супрацоўніцтве ў сферы вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі, пагадненне аб асаблівасцях ажыццяўлення аперацый з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі ў ЕАЭС. Акрамя таго, сенатары прынялі рашэнне аб правядзенні сумеснага пасяджэння палат беларускага парламента для заслухоўвання штогадовага Паслання Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу.

Прэв’ю: bychko.ru

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».