Вы тут

Прагноз надвор'я на тыдзень


Мінулыя выхадныя былі даволі прахалодныя. Паветра, якое паступала да нас са Скандынавіі, прагравалася недастаткова — сярэдняя тэмпература за першыя два дні жніўня выдалася на 1—5 градусаў ніжэйшая за кліматычную норму. Але сітуацыя пачынае выпраўляцца. Вятры з Цэнтральнай Еўропы вернуць нам летняе надвор'е, а па поўдні краіны будзе нават спякотна. Падрабязней пра тое, чаго нам чакаць ад першага тыдня жніўня, расказалі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння па краіне чакаецца надвор'е пераважна без ападкаў, толькі ўдзень па заходніх раёнах пройдуць непрацяглыя навальнічныя дажджы. Вецер будзе паўднёвы, днём парывісты. Паветра прагрэецца добра — ад 24 да 29 градусаў, месцамі па Брэсцкай вобласці аж да 32 вышэй за нуль.

У сераду надвор'е крыху сапсуецца. Атмасферны фронт будзе пакрысе перасоўвацца з Польшчы на ўсход. Таму ўначы па захадзе краіны, а ўдзень і ў цэнтры чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Уначы тэрмометры пакажуць ад 13 да 18 градусаў цяпла, а вось удзень крыху пахаладнее — плюс 21—27. Праўда, па Гомельшчыне сіноптыкі чакаюць да 31 градуса. Вецер будзе няўстойлівы слабы, але паступова ўзмоцніцца да ўмеранага.

У чацвер зона дажджоў пакіне Беларусь. Невялікія ападкі магчымы толькі месцамі. Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу і раніцай каля вадаёмаў могуць узнікаць непрацяглыя туманы. Тэмпературны фон да ўсходу сонца застанецца такі ж, як і ў сераду, а вось удзень стане на пару градусаў цяплей. На поўдні — усё тыя ж плюс 31. Такі характар надвор'я захаваецца і ў пятніцу. Па папярэдніх прагнозах, на большай частцы тэрыторыі краіны цёпла будзе і ў выхадныя. Адным словам, лета!

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Прэв’ю: ria.ru

Загаловак у газеце: Тыдзень цяпла

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

«Ураджайны» тэст

«Ураджайны» тэст

Надыходзіць жнівень — самы ўраджайны, працоўны, смачны час. І наш чарговы тэст менавіта пра ўраджай і ўсё, што з ім звязана.

Грамадства

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Лета выходзіць на фінішную прамую! Чаго чакаць ад надвор'я ў жніўні? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

У жніўні цяпла будзе ўдосталь, але без дажджу і маланкі не абыдзецца.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні будзе карыснае ўменне аналізаваць сітуацыю і паводзіны людзей і рабіць правільныя высновы. Паспрабуйце быць гранічна сумленнымі з самімі сабой, зніміце ружовыя акуляры. Цяпер пажадана не эпаціраваць навакольных экстравагантнасцю і рэзкімі развагамі. 

Грамадства

Адзін дзень у Вязынцы: вандруем разам са «Звяздой» па Беларусі

Адзін дзень у Вязынцы: вандруем разам са «Звяздой» па Беларусі

У летні час так хочацца на мора, ці, хоць бы ў падарожжа...