Вы тут

Як правiльна падкормлiваць перац


Агароднiна любiць калiй, фосфар, азот i iншыя макра- i мiкраэлементы. Асаблiвасць унясення ўгнаенняў для перцу — пазакаранёвыя падкормкi не выкарыстоўваюць. Усе варыянты зводзяцца да аднаго — унясення карысных сродкаў пад корань. Калi падкормка трапiла на лiсце, яе неабходна адразу ж змыць чыстай вадой.


Пачынаць уносiць угнаеннi для перцу пажадана яшчэ падчас вырошчвання расады. Рэкамендуецца падкармiць яго два разы: першы — у момант фармiравання лiсця, другi — за 10 дзён да высадкi ў грунт.

Варыянты першай i другой падкормак (выкарыстоўваецца калiй або азот):

1. Вада (10 л) + салетра з калiю (25 г).

2. Вада (10 л) + фаскамiд (25 г) + суперфасфат (15 г).

3. Вада (10 л) + амiячная салетра (3 ч. л.) + суперфасфат (4 ст. л.) + сернакiслы калiй (4 ст. л.).

Наступная падкормка ажыццяўляецца праз 14 дзён пасля высадкi расады ў грунт. У гэты перыяд перац ужо ўкаранiўся i пачаў атрымлiваць пажыўныя элементы з зямлi. Пад кожную раслiну вылiваюць лiтр падкормкi.

Варыянты:

1. Суперфасфат (30 г) + хлорысты калiй (20 г).

2. Суперфасфат (30 г) + драўняны попел (30 г).

Далей можна праводзiць 4 падкормкi з прамежкам у 15 дзён.

Варыянты ўнясення ўгнаення для перцу падчас цвiцення:

1. Адвар любой карыснай травы пад куст (1 л).

2. Вада (10 л) + каравяк (лiтр) + драўняны попел (200 г).

3. Вада (10 л) + амафоска (25 г).

4. Вада (10 л) + мачавiна (25 г) + суперфасфат (35 г) + хлорысты калiй (20 г).

5. Вада (10 л) + мачавiна (3 ч. л.) + суперфасфат (3 ч. л.).

6. Вада (10 л) + мачавiна (2 ч. л.) + сульфат калiю (2 ч. л.) + суперфасфат (2 ст. л.).

7. Вада (10 л) + каравяк (1 л) + суперфасфат (35 г).

8. Вада (10 л) + суперфасфат (45 г) + амiячная салетра (15 г) + калiйная соль (15 г).

Варыянты ўнясення ўгнаення для перцу падчас плоданашэння:

1. Вада (10 л) + суперфасфат (35 г).

2. Вада (10 л) + сульфат калiю (1 ч. л.).

3. Вада (10 л) + суперфасфат (2 ч. л.) + калiйная соль (2 ч. л.).

4. Вада (10 л) + курыны памёт (0,5 л) + нiтраамафоска (2 ст. л.).

Гэта самыя папулярныя падкормкi, але не забывайцеся пра ўмовы надвор'я. Напрыклад, пры нiзкай тэмпературы агароднiне трэба больш калiю.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?