Вы тут

Агурочная мазаіка


Гэтая хвароба пашкоджвае ўсе бахчавыя культуры. Узбуджальнік яе — вірус, які зімуе ў глебе і пустазеллі і ўжо адтуль перабіраецца на расліны. Лісце кабачкоў пакрываецца мазаічнымі плямамі жоўтага, белага і зялёнага колераў, ліставая пласціна скручваецца, становіцца шышкаватай, міжвузеллі кароцяцца, ураджай не выспявае.


Вірус мазаікі здольныя пераносіць тля, мурашы, каларадскі жук, таму трэба своечасова змагацца з садова-агароднымі шкоднікамі. Апрацоўвайце пасадкі «Актарай».

Таксама не забывайце пратручваць насенне перад пасевам (напрыклад, у цёмна-ружовым растворы марганцоўкі), дэзынфіцыраваць агародны інвентар, рэгулярна выдаляць з градак пустазелле. Пры выяўленні першых прыкмет хваробы трэба будзе выдаліць усе заражаныя расліны.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.