Вы тут

Народ і прадпрыемствы ўзаемазалежныя


Генеральны дырэктар холдынга «Марка» Мікалай Мартынаў упэўнены, што беларуская эканоміка ў стане вытрымаць любыя канкурэтныя выклікі.


— У Беларусі ёсць патэнцыял: і эканамічны, і палітычны. Будзе так, як мусіць быць. Я думаю, што калі мы ўсе разам за Беларусь — мы непераможныя.

Калі мы пачыналі, калі ніяках прэферэнцый не было, як той казаў, з першага калка — і практычна ў вялікую вытворчую сферу мы ўвайшлі чвэрць стагоддзя таму, таму мы разіваліся з суверэннай Беларуссю разам. Думаю, гэтыя крокі сапраўды вывераныя, без спешкі, але ўпэўненыя.

Эканоміка наша годна вытрымлівае ўсе канкурэтныя прапановы з боку розных суседзяў. Так, сёння нікому не будзе лёгка. Пандэмія ўнясе — і ўжо ўносіць — свае карэктывы, таму не трэба казаць, што камусьці, Захаду, ці Усходу, ці нам будзе лягчэй. Не, будзе цяжка, але мы як раз у гэты прамежак часу не спыніліся, сам механізм працуе, «змазваецца», таму ў нас усё ёсць, каб далей добра і паспяхова працаваць.

Ёсць прымаўка «дзе нарадзіўся, там і згадзіўся». Таму тут думаць, што за мяжой я ці мы зрабілі бы па-іншаму, жылі бы лепш — не, таму што сапраўды мы вартыя свайго народу. Як мы маем патрэбу ў нашым беларускім народзе, так і мы, думаю, карысныя для яго сваімі дзеяннямі.

Запісала Варвара МАРОЗАВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».