Вы тут

«Выбары ў Беларусі пройдуць у строгай адпаведнасці з беларускім заканадаўствам»


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу са старшынямі аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, сваімі памочнікамі па абласцях і Мінску.


Сёння з пачаткам датэрміновага галасавання краіна ўступіла ў завяршальную стадыю выбарчай кампаніі.

Як дакладваюць Аляксандру Лукашэнку, праца ідзе ў штатным рэжыме, усе 5,8 тыс. участкаў для галасавання ў краіне і за мяжой працуюць. Разам з тым, Прэзідэнт зноў пацікавіўся, ці ўсё зроблена з пункту гледжання матэрыяльнага забеспячэння кампаніі, арганізацыі, і запрасіў адказных далажыць, калі па рэгіёнах засталіся яшчэ нейкія праблемы.

«Па добрай беларускай, можа, і савецкай, традыцыі мы заўсёды гэты выбары праводзілі як сапраўднае свята для людзей: і буфеты былі арганізаваны, і канцэртныя пляцоўкі. Прагаласаваўшы, людзі гатовыя былі паслухаць добрую песню, каб настрой быў ладны. Трэба і ў гэты раз не забываць пра гэта свята», — даручыў кіраўнік дзяржавы.

Другое пытанне — бяспека правядзення выбараў. Аляксандр Лукашэнка загадаў ні ў якім выпадку не дапусціць, каб кіраўнікі камісій, наведвальнікі выбарчых участкаў прад’явілі нейкія прэтэнзіі, што іх бяспека не была забяспечана на годным узроўні. Па фактах, калі ёсць хоць найменшае падазрэнне, міліцыі і Камітэту дзяржбяспекі даручана самым жорсткім чынам рэагаваць.

«Людзі дзяржаўныя, і дзяржава іх павінна абараніць. Нашых людзей трэба абараніць. Пагрозы, абразы і іншы гвалт — павінны спыняцца на корані», — паставіў задачу кіраўнік дзяржавы.

Яшчэ адно патрабаванне, каб у кожнага чалавека, хто мае права голасу, была магчымасць прыняць удзел у выбарах. Асаблівую ўвагу Прэзідэнт папрасіў звярнуць на старых, інвалідаў, хворых на каранавірус, якім трэба дапамагчы прагаласаваць.

«Па іх жаданні, каб яны маглі зрабіць свой выбар», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Па яго словах, у гэтую электаральную кампанію ў Беларусі акрэдытавана рэкордная колькасць назіральнікаў — больш за 45 тысяч.

«Ёсць і замежныя. Трэба акружыць іх у добрым сэнсе клопатам — таму што гэта людзі гераічныя, ян не пабаяліся ў гэту пандэмію прыехаць у Беларусь з замежжа, хай нават з Расіі, Украіны, каб паглядзець, як ідуць нашы выбары. Таму да іх трэба адпаведныя адносіны. Яшчэ раз падкрэсліваю: выбары ў Беларусі пройдуць у строгай адпаведнасці з беларускім заканадаўствам і выключна ў інтарэсах беларускага народа. Таму калі ў некага іншыя чаканні, то дарма. Беларускі закон, беларускі народ — гэта галоўнае», — працягнуў кіраўнік дзяржавы.

Але, як часта кажа Аляксандр Лукашэнка, «выбары выбарамі»: 9 жніўня ўвечары выбары скончацца, а 10-га давядзецца займацца цяжкай, камусьці, мабыць, нецікавай руцінай. Але без яе жыцця не бывае, упэўнены лідар краіны.

«Яшчэ раз увага сялянам. Паглядзіце, каб мы не расслабіліся, асабліва ў гэты тыдзень. Надвор’е стаіць гарачае. Трэба скарыстацца і асноўную масу зерневых, каласавых убраць. Найпершая задача — гэта сабраць хлеб. Ён добры, яго згубіць нельга», — канстатаваў Прэзідэнт.

Ён даручыў адказным асобам у час, які назваў «экзаменам» для ўсіх, каб уся інфраструктура функцыянавала нармальна.

«Ад сувязі да транспарту. Трэба зрабіць так, каб усе арганізацыі інфраструктурныя працавалі як гадзіннік. Гэта добрая праверка, гэта як у ваенных на вучэннях», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Лідар дзяржавы нагадаў, што беларусы заўсёды актыўна ўдзельнічаюць у выбарах, і даручыў сваім памочнікам і губернатарам папрасіць грамадзян, нягледзячы на летні перыяд, турботы знайсці цягам тыдня час прыйсці і прагаласаваць.

«Я думаю, людзі ў нас свядомыя (не думаю — ведаю) і адгукнуцца на нашу просьбу паўдзельнічаць у гэтых выбарах», — рэзюмаваў Прэзідэнт.

Варвара МАРОЗАВА

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.