Вы тут

680 турыстычных вёсак


Вызначыла Мінкультуры і турызму Кітая.


Міністэрства культуры і турызму КНР апублікавала спіс з 680 ключавых вёсак для садзейнічання развіццю сельскага турызму, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

Для траплення ў спіс вёска павінна была мець вялікую колькасць турыстычных месцаў і помнікаў культуры, прадэманстраваць, як яе жыхары захоўваюць культурную спадчыну, пераўтвараюць і развіваюць сельскую культуру, а таксама развіваць належную сістэму турысцкіх прадуктаў. Сярод іншых ключавых патрабаванняў вёска таксама павінна адрознівацца добрай экалогіяй і прыгожымі краявідамі з добра развітой інфраструктурай і сэрвісам, каб адпавядаць неабходным стандартам, паведамілі ў міністэрстве.

Міністэрства будзе падтрымліваць вёскі ў стварэнні іх інфраструктуры, аб’ектаў грамадскага абслугоўвання і буйных турыстычных праектаў, а таксама ў прасоўванні на рынак. Ведамства заклікала органы ўлады на месцах падтрымліваць паселішчы з дапамогай розных каналаў фінансавання.

Гэты пералік ўжо другі ў сваім родзе. У ліпені мінулага года ўлады Кітая апублікавалі першы падобны спіс з 320 вёсак.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.