Вы тут

Тэлемедыцына для горцаў


У аддаленых раёнах Паднябеснай пашыраецца выкарыстанне тэлемедыцыны.


Восем бальніц і яшчэ восем медыцынскіх цэнтраў пасялковага ўзроўню ў Голаг-Тыбецкай аўтаномнай акрузе ў правінцыі Цынхай на паўночным захадзе Кітая ў жніўні запусцяць тэлемедыцынскія сістэмы. Пра гэта паведамілі ў акруговым камітэце па справах аховы здароўя, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».

З дапамогай спецыялізаваных сістэм відэаканферэнцсувязі паміж спецыялістамі з першакласных бальніц краіны і мясцовымі ўрачамі і пацыентамі будзе наладжвацца паўнавартасны аўдыёвізуальны кантакт, падкрэслілі ў ведамстве. Голаг-Тыбецкая аўтаномная акруга — самая высакагорная ў Кітаі. Сярэдняя вышыня самага найвышэйшага павета акругі дасягае да 4400 метраў над узроўнем мора. Дзейнасць мясцовай аховы здароўя ўскладняецца прыроднымі ўмовамі і эканамічнай слабасцю.

У рамках развіцця тэлемедыцынскай сістэмы ў акрузе былі створаны цэнтры абмену медыцынскімі выявамі і дыстанцыйнага ультрагукавога даследавання. Кіраўнік акруговага камітэта па справах аховы здароўя Хань Шанлі паведаміў, што калі мясцовыя ўрачы будуць сутыкацца з цяжкасцямі ў пастаноўцы дыягназу, то могуць пры дапамозе тэлемедыцынскай сістэмы атрымаць рэкамендацыі ў калег з бальніц у Сініне, правінцыйным адміністрацыйным цэнтры, Пекіне або Шанхаі, дзе маюцца лепшыя медыцынскія рэсурсы і больш дасведчаныя эксперты.

У акрузе Голаг налічваецца 211,6 тыс. чалавек, і 91,8 працэнта з іх — тыбетцы. Большасць мясцічаў пражываюць на шырокай пашавай тэрыторыі з абмежаванымі медыцынскімі рэсурсамі, нагадаў Хань Шанлі. Развіццё сістэмы дыстанцыйнага прадастаўлення урачэбных і кансультацыйных паслуг дапаможа мясцовым жыхарам вырашыць праблемы са здароўем. Пры дапамозе тэлемедыцыны ў акрузе запусцяць доўгатэрміновыя навучальныя курсы для нізавых медработнікаў, у тым ліку сельскіх і сямейных урачоў, паведаміў кіраўнік камітэта.

Прэв’ю: blogspot.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».