Вы тут

Пакланенне Агню


Нягледзячы на складаную эпідэміялагічную абстаноўку, Іркуцкаму таварыству беларускай культуры імя Яна Чэрскага ўдалося ў чарговы раз зладзіць Жывое Купалле пры Ангары


Тамтэйшы Беларускі клуб “Крывічы” ў асобе Алега Рудакова ў сацсетках шкадуе: “упершыню за 25 гадоў мы не правядзём Купалле”. І сам клуб закрыўся да верасня, пажадаўшы ўсім здароўя ды моцнага імунітэту. І вельмі ўзрадаваліся мы, што актывісты яшчэ адной беларускай суполкі — ІТБК на чале з Алёнай Сіпаковай — усё ж змаглі падтрымаць у Іркуцку Агонь Традыцыі. Алёна даслала здымкі: цудоўныя! “Самае любімае свята ў нас — Купалле, і ну ніяк не маглі мы інакш, хоць у нас — ізаляцыя, і ўсе масавыя імпрэзы забаронены! — напісала ў рэдакцыю. — Мы папрасілі дапамогі Усявышняга ды ў ноч з 23 на 24 чэрвеня ў Іркуцку зладзілі Купалле. Без абвяшчэння. Былі толькі нашы актывісты, якія робяць свята. Усяго — за 40 чалавек: траціна беларусы, а іншыя —даўнія прыхільнікі беларускага Купалля, якія спяваюць беларускія песні, праводзяць гульні. Па фота бачна: гэта моладзь, у асноўным студэнты й выпускнікі народна-харавога аддзялення Вучылішча культуры. Калі б не было ад іх велізарнага жадання правесці свята, і я б не ўзялася. А так было для каго й для чаго старацца. Хлопцы з красавіка мяне даймалі: будзе свята ці не? Цяпер можна сказаць: свята ЁСЦЬ і БУДЗЕ!”

Алёна Сіпакова радуецца, што выйшла ўсё вельмі натуральна й душэўна: “Мы былі ў горадзе. На беразе Ангары знайшлі месцейка, дзе змешаны лес. Там ціха, і не відаць, не чуваць горада. Ноч была цёплая, і вада! Усім спадабалася, і нам з Юляй. (Юлія Пярмінава — адна з актывістак суполкі. — Рэд.) У падборцы ёсць фота, дзе яе малодшы сын і дачка на паляне, і дзе з мужам яны праз вогнішча скачуць”.

Шчасця вам і здароўя, шаноўныя купальцы з берагоў Ангары! Спадзяемся, гэтае Купалле ўсім было толькі на карысць ды на ўмацаванне імунітэту!

Іван Іванаў

Фота: Анастасія Стоцкая

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Хутка выпускны! Што выбраць, каб выглядаць годна на галоўным школьным свяце?

Хутка выпускны! Што выбраць, каб выглядаць годна на галоўным школьным свяце?

Пачнём, зразумела, з дзяўчынак, бо менавіта іх мамы ўжо цяпер ламаюць галаву над выпускным уборам дачок.

Грамадства

Дружалюбнасць да сем'яў і моладзі — важны крытэрый сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Круглы стол

Дружалюбнасць да сем'яў і моладзі — важны крытэрый сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Круглы стол

Нацыянальным брэндам Беларусі па праве лічыцца сацыяльная падтрымка сем'яў дзяржавай, і таму напярэдадні Міжнароднага дня сям'і прадстаўнік