Вы тут

Беларусь у жніўні закупіць 1,21 млн т расійскай нафты


Беларусь у жніўні закупіць 1,21 млн т расійскай нафты, паведаміў прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка, перадае БЕЛТА.


«Жнівеньскія патрэбнасці беларускіх НПЗ вызначаны ў аб’ёме 1,37 млн т нафты. Расійскія кампаніі пацвердзілі заяўкі на пастаўку 1,21 млн т, з якіх 77 тыс. т будзе пастаўлена чыгуначным транспартам, астатняе — па нафтаправодзе», — сказаў Аляксандр Цішчанка.

Акрамя таго, запланаваны дзве танкерныя пастаўкі азербайджанскай і амерыканскай нафты агульным аб’ёмам 160 тыс. т. У жніўні пачынаецца планавы рамонт на шэрагу аб’ектаў Наваполацкага НПЗ, таму асноўны аб’ём перапрацоўкі прыпадзе на Мазырскі НПЗ, дзе такія работы ўжо завершаны. «Учора вечарам танкер з азербайджанскай нафтай прыбыў у порт «Паўднёвы» і стаў пад разгрузку», — дадаў прэс-сакратар.

Прэв’ю: БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.