Вы тут

13-гадовы жодзінец выкраў самакат у 11-гадовага


Пра гэты выпадак паведамляе УУС Мінаблвыканкама.


У Жодзіне 11-гадовы хлопчык, катаючыся на сваім самакаце, які яму сёлета за прыкладныя паводзіны за 200 рублёў набылі бацькі, у нейкі момант захацеў папіць. Ён вырашыў збегаць у бліжэйшую краму купіць сабе што-небудзь прахаладжальнага. Самакат пакінуў без нагляду за гандлёвым аб’ектам.

Гэта ўбачыў 13-гадовы падлетак. Калі гаспадар самаката зайшоў у краму, пачаў дзейнічаць рашуча. Пераканаўшыся ў тым, што ўладальнік раптам не выйдзе з будынка, схапіў самакат і ўцёк з усіх ног у бок гарадскога парку. Аднаго не ўлічыў малады зладзюжка: усе яго супрацьпраўныя дзеянні фіксуе відэакамера гарадскога назірання. У праваахоўнікаў, якія прыбылі на месца здарэння ўжо праз некалькі хвілін, былі прыкметы парушальніка, па якіх ён і быў затрыманы.

Паколькі хлопец не дасягнуў узросту прыцягнення да крымінальнай адказнасці, яго паставяць на ўлік у інспекцыю па справах непаўналетніх. З ім будзе праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, скіраваных на яго выпраўленне. Таксама будзе праведзена праверка і дадзена прававая ацэнка бацькам непаўналетняга ў частцы выканання апошнімі абавязкаў па выхаванні дзяцей. Не застанецца ў баку аддзел адукацыі і школа, якія таксама шляхам прыцягнення непаўналетняга да правядзення рознага кшталту мерапрыемстваў, гутарак з сацыяльнымі педагогамі і псіхолагамі, будуць прымаць усе магчымыя меры па яго выпраўленні і недапушчэнні здзяйснення супрацьпраўных учынкаў і паводзін.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: losangelesinjurycenter.net

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?