Вы тут

Як праходзіў першы дзень датэрміновага галасавання па выбарах Прэзідэнта


У першы дзень датэрміновага галасавання па выбарах Прэзідэнта Беларусі на выбарчым участку № 23, які знаходзіцца ў будынку Пакалюбіцкага дома культуры, што ў Гомельскім раёне, свае галасы аддалі 26 выбаршчыкаў.


Увогуле на ўчастак для галасавання ў Пакалюбічах могуць прыйсці 2893 чалавекі. Менавіта столькі прозвішчаў значыцца ў спісах участковай камісіі.

З моманту адкрыцця выбарчага ўчастка на другі дзень датэрміновага галасавання ў залу, дзе арганізаваны працэс выбараў, стабільна заходзяць выбаршчыкі. Сталыя людзі — пераважна ў медыцынскіх масках. Некаторыя карыстаюцца дэзынфектарамі на ўваходзе. Дарэчы, у кабінках для галасавання час ад часу праводзіцца санітарная апрацоўка паверхняў. Члены ўчастковай камісіі таксама ў медыцынскіх масках.

Нягледзячы на тое, што даводзіцца камунікаваць «праз павязку», тыя, хто прагаласаваў і выканаў грамадскі абавязак, пакідаюць участак у добрым настроі.

— Галасаваць хаджу заўсёды. Гэта наш абавязак, я так лічу, — тлумачыць уласную матывацыю жыхарка аграгарадка Пакалюбічы Любоў Скамарохава.

Жанчына адзначае, што яе задавальняюць арганізацыя і ўмовы, якія створаны для выбаршчыкаў на ўчастках для галасавання.

— Прыйшла сюды з выдатным настроем, — кажа яшчэ адна жыхарка Пакалюбіч Валянціна Іванаўна. — Паднялася сёння і думаю: трэба хутчэй прагаласаваць, а то, можа, потым справы якія па гаспадарцы зацягнуць. Я за тое, каб у свеце быў мір. Усё астатняе ў нас ёсць. Шчыра думаю, што жывём мы добра.

Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Любоў Сівуха расказвае, што на ўчастку № 23 упершыню будуць галасаваць 17 юнакоў і дзяўчат, якім нядаўна споўнілася 18 гадоў.

Дарэчы, у першы дзень датэрміновага галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на ўчастку № 18, размешчаным у сярэдняй школе № 22 Гомеля, правялі акцыю «Упершыню галасуючы».

— Я лічу, вельмі важна ўзяць удзел у такой значнай для ўсёй краіны падзеі, — падзялілася меркаваннем студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры Настасся Задруцкая. — У наступныя пяць гадоў хочацца бачыць нашу Беларусь мірнай, чыстай і, вядома ж, квітнеючай.

Між тым у першы дзень датэрміновага галасавання на ўчастак для галасавання № 23 Цэнтральнага раёна Гомеля, размешчаны на базе Гомельскага гарадскога цэнтра карэкцыйна-развівальнага навучання і рэабілітацыі, на працягу першай гадзіны прыйшло больш за дзесяць выбаршчыкаў.

Напрыклад, гамяльчанка Ганна Бабенышава адзначыла, што галасуе за спакойнае, добрае і нармальнае жыццё, каб у будучыні яно стала яшчэ лепшым. А Алена Дударава паведаміла, што яе выбар — курс на стабільнасць і росквіт.

Наталля КАПРЫЛЕНКА, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.