Распрацавалі ў Кітаі.
У Кітаі выпрабавалі пілатуемы падводны апарат, прызначаны для праверкі трываласці дамбаў і вадасховішчаў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Як паведаміла кітайская дзяржаўная суднабудаўнічая карпарацыя CSSC, новы батыскаф быў сумесна распрацаваны CSSC, Нанкінскім навукова-даследчым інстытутам воднай гаспадаркі і адной з тэхналагічных кампаній ва ўсходнекітайскім горадзе Ханчжоў.
Батыскаф важыць 6,6 тоны, мае даўжыню ў 4,6 метра, шырыню — 2,6 і вышыню ў 2,3 метра, дазваляе змясціць двух чалавек. На ім усталяваны вялікі блістэр для назірання. Апарат абсталяваны інструментамі для падводнай ачысткі, сістэмамі трохмернай візуалізацыі і прыладамі для падводнай рэзкі, з дапамогай якіх ён здольны правяраць высокія дамбы і буйныя вадасховішчы, а таксама здзяйсняць рамонт пашкоджаных месцаў.
Апарат завяршыў звыш дзесяці апусканняў для праверкі вадасховішчаў, у ходзе чаго выявіў пункты уцечкі вады і здзейсніў задачы падводнай ачысткі. Эксперты з CSSC перакананыя, што новы батыскаф дапаможа ў забеспячэнні бяспечнага функцыянавання высокіх дамбаў і буйных вадасховішчаў.
Прэв’ю: maritime.earth
На другасным рынку жыллё працягвае таннець (у глабальным плане без перапынкаў) ужо з верасня мінулага года.
25 лютага адзначаецца 150-гадовы юбілей Лесі Украінкі...
Няўжо гэтую цяжкую хваробу так лёгка абвесці вакол пальца?
Мода вясны — 2021 прапануе некалькі глабальных кірункаў: мінімалізм, унісекс і 1990-я.